Града замак Глінскі — геалагічны заказнік мясцовага значэння ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца за 23 км на паўднёвы захад ад горада Полацк, за 4 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Ветрына, на ўсход ад вёсак Быкаўшчына і Глінскія.

Ядро заказніка стварае града, утвораная ў выніку ледавіковай дзейнасці некалькі тысяч гадоў таму. Пагоркі, катлавіна ледавіковага возера Рудзёнкава, даліна невялікага ручая Гародзенка ствараюць непаўторны рэльеф. Асабліва вылучаецца гара Рудзёнкаўская, якая стаіць адасоблена сярод больш нізкіх участкаў.

Заказнік створаны 23 мая 2001 года з мэтай захавання ў натуральным стане ўнікальнага прыродна-ландшафтнага комплекса, эталоннага рэльефу, які прадстаўлены озавымі і камавымі формамі. 18 лютага 2011 года межы заказніка ўсталяваны на плошчы 580 гаРешение Полоцкого районного исполнительного комитета от 18 февраля 2011 г. № 107 О геологических и гидрологических заказниках и памятниках природы местного значения.

Спасылкі Заказник «Гряда Замок Глинский»

Катэгорыя:Геаграфія Полацкага раёна Катэгорыя:Геалогія Полацкага раёна Катэгорыя:Геалагічныя заказнікі мясцовага значэння Беларусі