Ба́са астына́та ( — літаральна «нязменны бас») — адна з варыяцыйных формаў у музыцы, заснаваная на шматразовым паўтарэнні ў басовым (ніжнім) голасе нязменнай мелодыка-рытмічнай фігуры-тэмы пры гарманічным і поліфанічным развіцці ў верхніх галасах, якія пастаянна абнаўляюцца.

Асаблівасці формы Форма баса астыната служыць стварэнню адзінага музычнага вобраза і ўвасабленню адзінага настрою. Яна выкарыстоўвалася ў арыях і харах XVII—XVIII стагоддзяў як ніжні голас суправаджэння (напрыклад, у творах Г. Пёрсела, І. С. Баха), а таксама ў інструментальных формах тыпу пасакаллі і чаконы.

Гістарычнае развіццё У музыцы XIX—XX стагоддзяў астынатнасць выйшла за рамкі баса астыната і стала адным з асноўных формаўтваральных прынцыпаў музычнай мовы. Да гэтага прынцыпу звярталіся такія кампазітары, як Дз. Шастаковіч, І. Стравінскі, П. Хіндэміт і іншыя.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Музычныя формы Катэгорыя:Тэорыя музыкі