Pro Christo (з лац.: «За Хрыста») — выдавецтва Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі.
Гісторыя Выдавецтва заснавана дэкрэтам кардынала Казіміра Свёнтка, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, ад 13 студзеня 2000 года.
2 чэрвеня 2000 года выдавецтва атрымала ліцэнзію Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку на выданне рэлігійнай, літаратурна-мастацкай і даведачнай літаратуры. У 2004 годзе атрымана новая ліцэнзія, якая пашырыла дзейнасць на выданне навуковай, навукова-папулярнай, вучэбнай літаратуры і літаратуры для вольнага часу на еўрапейскіх мовах.
Дзейнасць Асноўныя віды дзейнасці — выдавецкая справа і аказанне паліграфічных паслуг. «Pro Christo» спецыялізуецца на рэдакцыйна-тэхнічнай падрыхтоўцы выданняў, уключаючы рэдагаванне, набор, вёрстку, карэктуру і мастацкае афармленне. Выдавецтва выпускае кнігі, брашуры, буклеты, абразкі, плакаты, календары, паштоўкі і іншую друкаваную прадукцыю.
Узнагароды Выдавецтва з’яўляецца лаўрэатам шэрагу ўзнагарод Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі».
2004 Дыплом першай ступені ў намінацыі «Мастацтвазнаўства» за выданне кнігі «Каталіцкія святыні. Мінска-Магілёўская архідыяцэзія. Частка І». Дыплом трэцяй ступені за выданне кнігі Караля Вайтылы «Паэзія. Выбранае» і Яна Паўла II «Рымскі трыпціх». Спецыяльны дыплом у намінацыі «Выдавецкі дэбют».
2005 Дыплом першай ступені за выданне кнігі «Рымскі Імшал для дыяцэзій на Беларусі». Дыпломы другой ступені за выданне альбома «Fidei Testis. Сведка веры», каталога «Адкрыты мастацкі пленэр „Будслаў — 2004“» і календара «Скарбы, якія можна ўратаваць». Дыплом трэцяй ступені за выданне кнігі Андрэа Сафі Януш «Лёк».
2009 Дыплом другой ступені ў намінацыі «Лепшае духоўна-асветніцкае выданне» за кнігу ксяндза Яна Гурскага «Сустрэча з рэлігіямі».
2010 Дыплом першай ступені ў намінацыі «Лепшы фотаальбом» за выданне «SOLI DEO. 10-годдзю Віцебскай дыяцэзіі прысвячаецца». Дыплом трэцяй ступені ў намінацыі «Лепшае даведачнае выданне» за кнігу Марыны Новікавай «Рождество».
2012 Дыплом другой ступені ў намінацыі «За ўклад у захаванне духоўнай спадчыны» за фотаальбом «IN NOMINE DOMINI. Мінскі архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі». Дыплом другой ступені ў намінацыі «Духоўнасць» за фотаальбом «Падрыхтуйце дарогу Пану».
2013 Дыплом другой ступені ў тэматычнай намінацыі «Падручнік новага стагоддзя» («Залаты фаліянт») за выданне дапаможніка па катэхезе с. Нунэ Цітаян «Гісторыя збаўлення».
Выдавецтва таксама неаднаразова ўзнагароджвалі дыпломамі за актыўны ўдзел у Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Выдавецтвы Беларусі Катэгорыя:Мінска-Магілёўская архідыяцэзія Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 2000 годзе Катэгорыя:2000 год у Мінску Катэгорыя:Кампаніі Мінска Катэгорыя:Плошча Свабоды (Мінск)