Аўталітагра́фія (ад — «сам» + — «камень» + — «пішу») — від літаграфіі, пры якім выяву на камень наносіць непасрэдна сам мастак-аўтар. Гэтым яна адрозніваецца ад рэпрадукцыйнай літаграфіі, дзе арыгінал перамалёўвае на камень майстар-літограф.
Гісторыя У Беларусі У беларускім мастацтве аўталітаграфія выкарыстоўваецца з пачатку XIX стагоддзя ў літаграфскіх майстэрнях пры Віленскім універсітэце.
У 1920—1930-я гады ў тэхніцы аўталітаграфіі працавалі Я. Горыд, А. Малярэвіч, Н. Сасноўская, Ф. Фогт. У сучасным беларускім мастацтве амаль усе творы ў гэтай тэхніцы выконваюцца пры ўдзеле аўтараў. Сярод іх такія мастакі, як У. Басалыга, А. Паслядовіч, А. Кашкурэвіч, С. Герус, В. Шаранговіч, В. Александровіч, І. Немагай, С. Раманаў.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Віды гравюры Катэгорыя:Графіка Катэгорыя:Мастацкія тэхнікі