Аўтарэфера́т (ад  — «сам» і  — «паведамляю») — кароткі пераказ зместу ўласнай навуковай працы, напрыклад, аўтарэферат дысертацыі.

Аўтарэферат дысертацыі ўяўляе сабой кароткае выкладанне асноўных вынікаў дысертацыйнай працы на суісканне вучонай ступені доктара або кандыдата навук, складзенае самім аўтарам дысертацыі. Напісанне і распаўсюджванне аўтарэферата з'яўляецца абавязковым этапам пры падрыхтоўцы да абароны дысертацыі ў Беларусі, Расіі і некаторых іншых постсавецкіх краінах.

Змест і структура Аб'ём, структура і змест аўтарэфератаў вызначаюцца Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй. Існуе таксама ДАСТ 7.0.11-2011, які рэгламентуе структуру і правілы афармлення.

Аўтарэферат з'яўляецца юрыдычным дакументам, без якога дысертацыя не можа быць дапушчана да абароны. Ён прызначаны для азнаямлення навуковай супольнасці з ключавымі аспектамі даследавання: мэта і задачы; ступень вывучанасці праблемы; актуальнасць; навізна і дакладнасць вынікаў; практычная і навуковая значнасць; методыка даследавання; палажэнні, якія выносяцца на абарону; апрабацыя працы і асабісты ўклад суіскальніка; спіс публікацый па тэме працы.

Звычайны аб'ём тэксту — каля 20 старонак для кандыдацкіх і каля 40 для доктарскіх дысертацый.

Выданне і водгукі Аўтарэферат выдаецца ў выглядзе брашуры фармату A5 і рассылаецца за месяц да даты абароны. На яго могуць накіроўвацца водгукі ад навукоўцаў і арганізацый у адрас дысертацыйнага савета. З 2013 года ў Расіі поўны тэкст дысертацыі і аўтарэферата размяшчаюцца на сайце арганізацыі, пры якой створаны савет.

Існуе крытыка практыкі водгукаў на аўтарэфераты. Доктар гістарычных навук М. Ф. Бугай у 2014 годзе адзначаў, што такія водгукі часта рыхтуюцца «на заказ» самімі дысертантамі, што зніжае іх каштоўнасць.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Паслядыпломная адукацыя Катэгорыя:Друкаваныя выданні Катэгорыя:Навука