Палітычны пераслед журналістаў у Рэспубліцы Беларусі – частка існуючага феномена палітычных рэпрэсіяў у Рэспубліцы Беларусь пасля атрымання незалежнасці ў 1991 годзе.
Палітычны пераслед беларускіх і замежных журналістаў і медыя з’яўляецца працяглым феноменам ціску на незалежныя сродкі масавай інфармацыі і журналістаў з боку дзяржаўных органаў з пачатку 1990х. У перыяд між 1991 і 1994 з-за адмены цэнзуры палітычны пераслед журналістаў у Рэспубліцы Беларусь заставаўся досыць рэдкай з'явай.
1991-1994 Палітычны пераслед журналістаў у 1991–1994 існаваў, але ён быў яшчэ не настолькі сістэматычным, як пасля 1994 года з прыходам Аляксандра Лукашэнкі да ўлады. У асноўным ён праяўляўся ў форме адміністрацыйнага ціску, судовых спраў, забароны выданняў і рэдакцыйных пераследаў, але не ў масавых арыштах або крымінальных справах.
Пасля абвяшчэння незалежнасці ў 1991 годзе ў Беларусі захавалася шмат савецкіх структураў кантролю над СМІ. Дзяржаўныя выданні дамінавалі інфармацыйнае поле.
Недзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі, якія з’яўляліся крытычнымі да ўлады, часта сутыкаліся з ціскам. У гэты час некалькі журналістаў былі выкліканыя ў суды або атрымлівалі папярэджанні за «дыскрэдытацыю дзяржаўных органаў», што можна лічыць формай палітычнага ціску. Пры гэтым рэальны крымінальны пераслед у той час быў яшчэ не так шырока распаўсюджаны, як пасля 1994 года.
Некаторыя рэдактары і журналісты незалежных газет («Свабода», «Беларуская думка», «Наша Ніва») сутыкаліся з перапыненнем выдання, адміністрацыйнымі штрафамі і забаронай на продаж у кіёсках.
Пасля 1994 Палітычны пераслед журналістаў значна узмацніўся з сярэдзіны 1990х па прычыне усталявання кансалідаванага аўтарытарнага рэжыма Аляксандра Лукашэнкі і руху да ўсталявання таталітарнага рэжыма.
Асабліва актыўна пераслед медыя і журналістаў у Рэспубліцы Беларусь узмацніўся пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, калі дзяржаўныя органы распачалі шырокамаштабныя рэпрэсіі супраць журналістаў, што асвятлялі пратэсты і крытыкавалі дзеянні ўладаў. У выніку масавых рэпрэсіяў з 2020 года значная частка журналістаў апынулася за кратамі і была прызнаная палітвязнямі. Большасць незалежных журналістаў была вымушаная спыніць дзейнасць ці выехаць у вымушаную эмігарцыю.
Некаторыя журналісты, працаўнікі медыясектару і медыяменеджэры былі прымусова дэпартаваныя за межы Беларусі нягледзячы на беларускае грамадзянства і адсутнасць замежных дакументаў.
Палітычны пераслед журналістаў у Рэспубліцы Беларусь уключае затрыманні, штрафы, арышт маёмасці, крымінальныя справы, забарону на працу ў медыя, абмежаванне доступу да інфармацыі, ціск на сваякоў, выкраданні і забойства.
Міжнародныя арганізацыі (у тым ліку, ААН) рэгулярна фіксуюць выпадкі такога ціску і адзначаюць, што ён парушае права на свабоду слова і права на бяспечную прафесійную дзейнасць журналістаў.
Крыніцы
Катэгорыя:Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі Катэгорыя:Цэнзура ў Беларусі Катэгорыя:СМІ Катэгорыя:СМІ ў Беларусі Катэгорыя:Медыя ў Беларусі Катэгорыя:Журналістыка ў Беларусі