Расонскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Расонскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Віцебскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Расонскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь». Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Будынак райвыканкама размешчаны ў цэнтры Расонаў, на вуліцы Савецкай, 4.

Структура У структуру Расонскага раённага выканаўчага камітэта ўваходзяць: Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні; Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; Аддзел па адукацыі; Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі; Фінансавы аддзел; Аддзел арганізацыйна-кадравай і юрыдычнай работы; Аддзел эканомікі; Аддзел архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі; Сектар землеўпарадкавання; Сектар культуры; Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану (ЗАГС); Сектар па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.

Старшыні з 13 чэрвеня 2024 — Аляксей Валер’евіч Гарбуль.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Арганізацыі Расонаў Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Віцебскай вобласці Катэгорыя:Расонскі раён