Ашуканы палітрэдактар — сатырычнае апавяданне Максіма Гарэцкага, напісанае ў 1929 годзе і апублікаванае пасмяротна ў 1993 годзе.
Упершыню надрукавана ў часопісе «Полымя», 1993 № 2, публікацыя Галіны Гарэцкай. Уваходзіць у рукапісны цыкл «Люстрадзён» падпісаны псеўданімам Мізэрыус Монус (1929-30), захоўваецца ў ЦНБ НАН Беларусіф. 7, воп. 1, адз. зах. 35, арк. 38-50. У дзённіку-календары датуецца 25 жніўня, 3 верасня 1929 г.
Тэкст апавядання, як і ўсяго цыкла, не апрацаваны да канца, таму сустракаюцца пэўныя недакладнасці, але паслядоўнасць разгортвання сюжэта не парушана. Штуршком для напісання твора палужыў рэальны факт. Аўтар даў у Беларускае дзяржаўнае выдавецтва свой «Зборнік апавяданняў» (1928), але кніга ў свет не выйшла, бо палітрэдактар (г. зн. цэнзар) Будзінскі даў адмоўны водзыўЧарняўская Л. Успаміны пра знаёмства і сустрэчы з Якубам Коласам // Полымя. 1994 № 9.каментарый Т. Голуб (2016).
Апавяданне ўвайшло ў зборнікі выбраных твораў Максіма Гарэцкага (2009, 2016). Крыніцы
Катэгорыя:Літаратурныя творы паводле алфавіта Катэгорыя:АпавяданніКатэгорыя:Творы 1929 годаКатэгорыя:Творы Максіма Гарэцкага Катэгорыя:Цэнзура ў СССР Катэгорыя:Цэнзура ў Беларусі