Галасава́нне — падача голасу за каго-небудзь або што-небудзь. Гэта адна з найбольш пашыраных працэдур для высвятлення меркаванняў, настрояў і спадзяванняў людзей па важных праблемах палітычнага жыцця і ўладнай практыкі.
Віды міні|злева|Галасаванне ўзняццем рук на зборы студэнтаў у Грэцыі. Адрозніваюць некалькі відаў галасавання. Яно бывае адкрытае і закрытае (тайнае). Таксама існуе пайменнае галасаванне, пры якім афіцыйна рэгіструецца, як прагаласаваў пэўны член парламента ці іншага органа.
Прымяненне Галасаваннем вырашаецца лёс дэмакратычна выбіраемых кіраўнікоў дзяржаў і мясцовых органаў улады, членаў парламента, дэпутатаў і іншых асоб, якія выбіраюцца на дзяржаўныя пасады насельніцтвам. Таксама праз гэтую працэдуру могуць прызначацца кіраўнікі і супрацоўнікі тых або іншых органаў і ўстаноў.
Для вырашэння ключавых пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця можа праводзіцца народнае галасаванне — рэферэндум.
Гл. таксама Выбарчая сістэма
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Выбары Катэгорыя:Дэмакратыя