Бая́н (ад імя старажытнарускага спевака-казачніка Баяна) — язычковы пнеўматычны клавішны музычны інструмент, удасканалены храматычны гармонік. Дыяпазон інструмента складае 4—5 актаў. Найбольш пашыраны ў Расіі, папулярны на Беларусі.

Гісторыя Папярэднікамі баяна з'яўляюцца чатырохрадовы пецярбургскі і трохрадовы «венскі» гармонікі. У распрацоўцы канструкцыі інструмента ўдзельнічалі як рускія, так і нямецкія майстры. Сама назва «баян» была ўведзена ў 1907 годзе рускімі майстрамі.

На Беларусі баяны вырабляла Маладзечанская фабрыка музычных інструментаў.

Канструкцыя і віды Адрозніваюць некалькі відаў баянаў: Гатовыя — інструменты з падрыхтаванымі стандартнымі акордамі ў басе. Гатова-выбарныя — інструменты, у якіх клавіятура левай рукі мае кнопкі для здабывання ўсіх гукаў храматычнай гамы і кнопкі «гатовых» акордаў.

Выкарыстанне Баян выкарыстоўваецца як сольны, ансамблевы і аркестравы інструмент. Клас баяна існуе ў спецыяльных музычных навучальных установах рознага ўзроўню.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Музычныя інструменты Катэгорыя:Рускія народныя музычныя інструменты Катэгорыя:Клавішныя музычныя інструменты Катэгорыя:Гармонікі