Патыя () — рака ў Паўднёвай Амерыцы, на паўднёвым захадзе Калумбіі, самая вялікая ў ціхаакіянскім рэгіёне краіны. Даўжыня ракі — 400 км, з якіх ніжнія 90 км суднаходныя, плошча вадазборнага басейна — 24000 км². Працякае па тэрыторыі дэпартаментаў Каўка і Нарыньё.
Пачатак бярэ на схілах вулкана Сатара (4580 м), размешчаным у калумбійскім дэпартаменце Каўка.
Даліны рэк Магдалена, Каўка і Патыя міжгорнымі западзінамі аддзяляюць адна ад адной Усходнюю, Цэнтральную і Заходнюю Кардыльеру. Катэгорыя:Рэкі Калумбіі