Квестар (пол. kwestarz ад лац. questor "той хто просіць або цікавіцца чымсьці") — член жабрацкага манаскага ордэну або асоба, якая збірае ахвяраванні грашыма або натурай на грамадскія або дабрачынныя мэты.

У Рымскай рэспубліцы квестарамі называлі выбарных чыноўнікаў, якія кантралявалі дзяржаўную скарбніцу і праводзілі аўдыты. У Рэчы Паспалітай гэты тэрмін адносіўся да вандроўных манахаў, якія збіралі ахвяраванні ("квесту") на ўтрыманне каталіцкага кляштару. У сучасным свеце яны звычайна з'яўляюцца валанцёрамі, часам выступаюць у якасці прадстаўнікоў пэўнай арганізацыі або фонду і аплачваюць свой удзел у зборы.

У XIX стагоддзі шырокую вядомасць набыла гістарычная аповесць Ігнацыя Ходзькі "Успаміны квестара", у якой праз выдуманую постаць квестара-бернардына Міхала Лаўрыновіча раскрываецца шырокая гістарычная карціна жыцця Літвы і Беларусі канца XVIII — пачатку XIX стагоддзяў.

Катэгорыя:Каталіцтва Катэгорыя:Артыкулы праекта Літвінскі лексікон