Арнольд Барысавіч Думашэўскі () — расійскі юрыст.

Біяграфія Нарадзіўся ў Магілёве ў сям’і краўца. Дапамагаў бацьку ў яго працы, a з 13 гадоў стаў прыказчыкам у кнігарні. Пісьменнасці навучыўся тайна ад бацькоў у прыходскага дзячка. У 14-гадовым узросце паступіў у Горы-Горацкі земляробчы інстытут, які скончыў у 1855 годзе. Служыў пісцом у канцылярыі папячыцельнага камітэта ў Адэсе, звярнуў на сябе ўвагу рускага хірурга М. Пірагова, дзякуючы якому А. Думашэўскі пас­тупіў у Рышэльёўскі ліцэй (1859), праз год перайшоў на юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1862 годзе атрымаў ступень кандыдата права i накіраваны за мяжу для падрыхтоўкі да прафесарскага звання. Пасля вяртання ў Расію служыў у Міністэрстве юстыцыі i ў Сенаце. У 1871 годзе стаў рэдактарам-выдаўцом газеты «Судебный вестник», дзе змясціў шэраг артыкулаў па практычнай юрыспрудэнцыі. Прыхільнік практычнага кірунку ў вывучэнні пра­ва. Лічыў, што рускае цывільнае права пры ўмелым тлумачэнні i гістарычным асвятленні крыніц без звароту да традыцыйных інстытутаў рымскага права можа самастойна ператварыцца ў стройную сістэму норм. 3 сабранага ім капіталу завяшчаў палову Пецярбургскаму ўніверсітэту на стыпендыі лепшым студэнтам юрыдычнага факультэта i Пецярбургскай кансерваторыі на прэмію за лепшыя рускія застольныя песні.

Літаратура

Катэгорыя:Юрысты Расіі