Алег Дашкевіч () — беларускі кінарэжысёр-дакументаліст, журналіст і пісьменнік.
Біяграфія Нарадзіўся 28 студзеня 1963 года ў Мінску. У 1989 годзе скончыў Беларускі інстытут фізкультуры. Нейкі час працаваў трэнерам па боксе, што пазней адлюстравалася ў літаратурнай дзейнасці. Сярод захапленняў вылучае бокс, літаратуру і само жыццё.
Кар’еру ў медыясферы пачаў у 1990 годзе інструктарам-кансультантам у Галоўнай рэдакцыі спартыўных праграм Беларускага тэлебачання. У 1992—1998 гадах быў рэпарцёрам і шэф-рэдактарам праграмы навін першай незалежнай тэлерадыёкампаніі ММ4. З 1995 года — уласны карэспандэнт міжнароднай інфармацыйнай сеткі «Internews Network» у Беларусі. У 1996 годзе скончыў школу тэлевізійнай журналістыкі «Internews Network» у Кіеве. У 2005 годзе прайшоў навучанне ў міжнароднай школе прадзюсараў (International Co-production Workshop «Baltic Sea Forum») у Вільні. У 2010 годзе быў адным з арганізатараў асацыяцыі «BelFilm» у Літве і абраны яе старшынём.
Творчасць З 1999 года працуе як незалежны прадзюсар і рэжысёр. Сябра Саюза кінематаграфістаў Беларусі.
Найбольш значныя дакументальныя творы: «Рыцары мары» (1999). «Простыя гісторыі» (2002) — фільм адзначаны прызам імя Віктара Турава на Нацыянальным кінафестывалі беларускіх фільмаў у Брэсце (2003). «Маналогі» (2005). «Дзень Волі» (2008). «Журналісты» (2008) — адзін з самых паспяховых твораў рэжысёра, фільм апавядае пра лёс беларускіх рэпарцёраў, якія працуюць ва ўмовах цэнзуры і ціску. Стужка ўвайшла ў дзясятку найбольш значных сацыяльных фільмаў паводле рэйтынгу Amnesty International на Міжнародным фестывалі ў Амстэрдаме (2008). «Выбар» (2021).
Больш за дваццаць гадоў піша прозу, публікуецца ў перыядычных выданнях, у тым ліку часопісе «Дзеяслоў». Творы Дашкевіча характэрна спалучэнне рэалізму, гумару і містыкі.
У 2022 годзе выйшла першая кніга апавяданняў «З вышыні птушынага палёту» (Мінск: Цымбераў), куды ўвайшлі раней апублікаваныя творы. Апавяданні характарызуюць як «замалёўкі-рэпартажы» з мінулага і сучаснасці, у тэкстах містыка суседнічае з рэальнасцю, а ўнутраныя перажыванні герояў пераплятаюцца з апісаннем падзей. У 2023 годзе кніга трапіла ў кароткі спіс прэміі імя Ежы Гедройця
Узнагароды Пераможца конкурсу Фонду Сораса ў Беларусі ў намінацыі «Найлепшы тэлерэпартаж». Лаўрэат прыза імя Віктара Турава (2003) за фільм «Простыя гісторыі». З кнігай апавяданняў «З вышыні птушынага палёту» трапіў у кароткі спіс прэміі імя Ежы Гедройця (2023).
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Рэжысёры Беларусі