Якуб Альшэўскі (каля 1585, Мазовія — ) — каталіцкі рэлігійны дзеяч, пісьменнік, педагог. Доктар тэалогіі (1623).

Біяграфія З 1603 года езуіт. Вучыўся ў Пултуску, Вільні, Нясвіжы. Выкладаў у езуіцкіх навучальных установах у Браневе (1614—1615), у Вільні (1615—1619 і 1620—1631), у Пултуску (1619—1620). Дэкан філасофскага і тэалагічнага факультэтаў Віленскай акадэміі (1631—1633), віцэ-канцлер акадэміі (1633—1634).

Выдатны тэолаг і прапаведнік. У філасофіі прытрымліваўся поглядаў Ф. Суарэса i Фамы Аквінскага. Захаваліся яго лекцыі з каментарыямі да галоўных твораў Фамы Аквінскага «Сума тэалогіі» i «Сума супраць язычнікаў». Аўтар шматлікіх акалічнасных казанняў, перавыдадзеных у кнізе «Казанні або тытулы … розных гадоў розным асобам прысвечаныя» («Kazania albo tytuły … różnych lat różnym osobom wystawione», Вільня, 1645). Уздымаў пытанні небяспекі граніц Рэчы Паспалітай, цяжкага становішча сялян, заганнасці дзяржаўнага ладу, свавольства шляхты. Прапаноўваў соймавым паслам далучацца да думкі большасці, а не кіравацца інструкцыямі соймікаў і прынцыпам «liberum veto».

Памёр i пахаваны ў Вільні.

Літаратура

Катэгорыя:Езуіты