Варэгем (нід. Waregem, МФА: ) — камуна і горад ў бельгійскай правінцыі Заходняя Фландрыя. Камуна размешчана ў даліне ракі Ліс, паміж Кортрэйкам і Гентам. Яна уваходзіць у адміністрацыйную акругу Кортрэйк і складаецца з гарадоў Беверэн, Дэсельгем, Сінт-Элуа-Вейве і ўласна Варэгем. На 1 студзеня 2024 года агульная колькасць насельніцтва Варэгема складала 39 970 чалавек. Агульная плошча складае 44,34 км², што дае шчыльнасць насельніцтва 901 чалавек на км².
Асноўныя славутасці
Амерыканскія могілкі і мемарыял на Фландэрскім полі — найменшыя амерыканскія могілкі Першай сусветнай вайны ў Еўропе і адзіныя ў Бельгіі. Яны размешчаны на паўднёва-ўсходняй ускраіне горада і з'яўляюцца месцам пахавання 368 амерыканскіх вайскоўцаў, якія загінулі падчас вызвалення Бельгіі ў Першай сусветнай вайне. На капліцы высечаны імёны 43 зніклых без вестак, чые парэшткі так і не былі знойдзены або ідэнтыфікаваны. Гавербекскі іпадром — адзін з нямногіх іпадромаў у Бельгіі.
Спорт
Варэгем добра вядомы сваімі штогадовымі коннымі скачкамі на мясцовым іпадроме. Варэгем з'яўляецца родным горадам футбольнай каманды . Фінальны этап сезона велакросу «Cyclocross Masters» праводзіцца ў Варэгеме з 2013 года. Варэгем з'яўляецца домам для аднайменнай рэгбі-каманды.
Вядомыя асобы
Aborted, дэз-метал-гурт (створаны ў 1995) Эміль Клаўс, мастак (1849–1924) Анн Дэмелеместэр, мадэльер (нар. 1959) Дзік Норман, тэнісіст (нар. 1971) Ян Пітэр Шотэ, кардынал і чыноўнік Рымскай курыі (1928–2005) Фрэнкі Вандэндрышэ, футбольны брамнік (нар. 1971)
Гарады-пабрацімы
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Камуны правінцыі Заходняя Фландрыя