Дыёгу Жота (; сапраўднае імя — Дыёгу Жозэ Тэйшэйра да Сілва; ; 4 декабря 1996, Масарэлуш — 3 июля 2025, Паласьёс-дэ-Санабрыя, Самора, Кастылія и Леон, Іспанія) — партугальскі футбаліст, нападаючы и паўабаронца. Выступаў за зборную Партугаліі. Удзельнік дзвух чэмпіянатаў Еўропы (2020 и 2024).
Біяграфія Нарадзіўся 4 снежня 1996 у Масарэлушы, Партугалія. Рос з малодшым братам .
Кар'ера ў зборнай У 2017 годзе ў складзе маладзёжнай зборнай Партугаліі Дыёгу Жота прыняў удзел у маладзёжным чэмпіянаце Еўропы ў Польшчы. На турніры ён згуляў у матчах супраць каманд Сербіі і Македоніі.
25 мая 2018 года забіў гол у таварыскім матчы з Італіяй (3:2).
У сакавіку 2019 года быў упершыню выкліканы ў асноўную зборную Партугаліі на матчы кваліфікацыі да Еўра 2020 супраць зборных Украіны і Сербіі. Нягледзячы на тое, што Дыёгу Жота так і ні разу не выйшаў на поле, разам з камандай у чэрвені ён стаў чэмпіёнам Лігі нацый УЕФА.
14 лістапада таго ж года Дыёгу Жота дэбютаваў за зборную, выйшаўшы на замену замест Крыштыяну Раналду на 84-й хвіліне ў матчы кваліфікацыі да Еўра 2020 супраць Літвы, які завяршыўся перамогай Партугаліі (6:0).
Свой першы гол за зборную Дыягу Жота забіў 5 верасня 2020 года ў дамашняй перамозе над Харватыяй у матчы Лігі Нацый УЕФА (4:1).
Асабістае жыццё У чэрвені 2025 года за тыдзень да смерці ажаніўся з Рутай Кардоза. Быў бацькам траіх дзяцей.
3 ліпеня 2025 года ў 0:40 па мясцовым часе Жота загінуў у ДТЗ на 65-м кіламетры на захадзе Іспаніі ў правінцыі Самора разам са сваім братам Андрэ, таксама прафесійным футбалістам. Браты загінулі, не здолеўшы выбрацца з палаючай машыны. 5 ліпеня Дыёгу і Андрэ былі пахаваны ў партугальскім горадзе Гандамар.
Дасягненні
Камандныя «Вулверхэмптан Уандэрэрс»
Пераможца Чэмпіёншыпа : 2017/18
«Ліверпуль»
Чэмпіён Англіі: 2024/25 Уладальнік Кубка Англіі: 2021/22 Уладальнік Кубка Англійскай футбольнай лігі (2): 2021/22, 2023/24
Зборная Партугаліі
Пераможца Лігі нацый УЕФА (2): 2018/19, 2024/25
Асабістыя
Гулец месяца англійскай Прэм'ер-лігі: студзень 2024 Камандор партугальскага ордэна Заслуг (2 верасня 2025 года, пасмяротна)Homenagem a Diogo Jota e a Jorge Costa
Зноскі
Спасылкі
Профіль футбаліста на афіцыйным сайце "Ліверпуля" Профіль футбаліста на афіцыйным сайце англійскай Прэм'ер-лігі Профіль футбаліста на сайце Партугальскай футбольнай федэрацыі Катэгорыя:Пахаваныя ў Партугаліі Катэгорыя:Загінулі ў аўтамабільных катастрофах Катэгорыя:Ігракі ФК Ліверпул Катэгорыя:Ігракі ФК Вулверхэмптан Уондэрэрс Катэгорыя:Ігракі ФК Порту Катэгорыя:Ігракі ФК Пасуш ды Ферэйра Катэгорыя:Ігракі зборнай Партугаліі па футболе Катэгорыя:Футбалісты Партугаліі Катэгорыя:Вікіпедыя:Асобы, якія памерлі менш за год таму Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікіданых Катэгорыя:Памерлі ў 2025 годзе Катэгорыя:Памерлі 3 ліпеня Катэгорыя:Нарадзіліся ў акрузе Порту Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1996 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся 4 снежня