Элеанора Разалін Сміт Картэр (; — ), больш вядомая як Разалін Картэр — жонка былога прэзідэнта ЗША Джымі Картэра, першая лэдзі ЗША з 20 студзеня 1977 года па 20 студзеня 1981 года.
Сям’я Разалін Сміт упершыню пазнаёмілася з Джымі Картэрам толькі ў 1945 годзе. Пажаніліся яны ў ліпені 1947 года. У сямейнай пары было чацвёра дзяцей: Джон Уільям «Джэк» (1947), Джэймс Эрл «Чып» (1950), Донел Джэфры «Джэф» (1952) і Эмі Лін (1967). У 1953 годзе яе муж, пакінуўшы кар’еру ў марскім флоце, заняўся вырошчваннем арахіса, працягнуўшы справу памерлага бацькі. Разалін фактычна стала яго партнёрам па бізнесе, узяўшы на сябе бухгалтарскія выдаткі.
Шлях у палітыку У 1962 годзе Джымі Картэр быў абраны ў сенат штата Джорджыя, а ў 1970 годзе ўступіў на пасаду губернатара штата. З тых часоў Разалін пачала весці актыўнае палітычнае жыццё. Спачатку яна пабойвалася сваіх новых абавязкаў, але неўзабаве ўпэўнена пачала прымаць айчынныя і замежныя дэлегацыі, удзельнічаць у грамадскіх мерапрыемствах і выконваць іншыя пратакольныя патрабаванні. Таксама яна засяродзіла сваю ўвагу на аказанні дапамогі пацыентам псіхічнай бальніцы.
У 1975 годзе Картэр пачаў задумвацца аб вылучэнні сваёй кандыдатуры на пост прэзідэнта. Падтрымаўшы намер мужа, Разалін бярэ актыўны ўдзел у перадвыбарчай кампаніі, агітуючы ў яго карысць у сваіх паездках па краіне. Перамогшы на выбарах, Картэр прынёс прэзідэнцкую прысягу 20 студзеня 1977 года. Затым падчас інаўгурацыйнага парада Разалін Картэр разам з мужам за руку прайшла да Белага дому.
Бібліяграфія First Lady from Plains (autobiography), 1984, ISBN 1-55728-355-9 Everything to Gain: Making the Most of the Rest of Your Life (with Jimmy Carter), 1987, ISBN 1-55728-388-5 Helping Yourself Help Others: A Book for Caregivers (with Susan K. Golant), 1994, ISBN 0-8129-2591-2 Helping Someone with Mental Illness: A Compassionate Guide for Family, Friends, and Caregivers (with Susan K. Golant), 1998, ISBN 0-8129-2898-9
Спасылкі
Біяграфія на National First Ladies' Library
Катэгорыя:Першыя лэдзі ЗША Катэгорыя:Постаці фемінізму Катэгорыя:Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды