Атрыбу́т (ад  — «дадзенае, надзеленае») — у выяўленчым мастацтве прадметы, якія паводле замацаваных правілаў і канонаў вызначаюць і характарызуюць пэўнага героя або персанажа.

Атрыбут цесна звязаны з алегорыяй, сімвалам і аксесуарам. Ён часта з’яўляецца асноўным сродкам пры вызначэнні сюжэта карціны, а таксама ідэнтыфікацыі герояў і персанажаў мастацкага твора.

Атрыбуты шырока выкарыстоўваюцца ў абразах, партрэтах, карцінах на міфалагічныя і біблейскія тэмы, у станковай і манументальна-дэкаратыўнай пластыцы (дэкор інтэр’ераў, убранне алтароў, надмагіллі), манументальных размалёўках і іншых відах мастацтва.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Выяўленчае мастацтва Катэгорыя:Сімвалы Катэгорыя:Тропы Катэгорыя:Сацыялогія культуры