Міхаіл Міхайлавіч Піку́лік (, Чэрвень (горад) Мінскай вобласці — ) — беларускі вучоны ў галіне заалогіі і экалогіі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай АН Беларусі (1994), доктар біялагічных навук (1993), прафесар (1998).

Біяграфія Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1971). З 1976 года ў Інстытуце заалогіі Нацыянальнай АН Беларусі (з 1985 года намеснік дырэктара, з 1995 года дырэктар), адначасова з 1997 года ў Беларускім педагагічным універсітэце, загадчык кафедры, прафесар (1998).

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па герпеталогіі, ландшафтнай экалогіі жывёл, унутрывідавой зменлівасці, біягеацэналогіі, праблемах аховы і рацыянальнага выкарыстання біялагічнай разнастайнасці. Распрацаваў асноўныя палажэнні ландшафтнай герпеталогіі, абгрунтаваў новыя падыходы да комплекснага выкарыстання герпетафаўны ў экалагічным маніторынгу. Правёў даследаванні па дынаміцы фаўны і стане зоацэнозаў у прыродных і антрапагенных ландшафтах Беларусі, выяўленні ролі мазаічнасці ландшафтаў і рознатыповых экатонаў, наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС у фарміраванні біялагічнай разнастайнасці дзікай фаўны.

Аўтар больш за 230 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфійПамяці вучонага: ПІКУЛІК Міхаіл Міхайлавіч // Сайт НАН Беларусі.

Выбраная бібліяграфія Знакомые незнакомцы (об амфибиях Белоруссии) : науч. изд. / М. М. Пикулик; [науч. ред. Ю. А. Вязович] ; АН Белорусской ССР, Ин-т зоологии. — Минск : Наука и техника, 1981. — 143, с. : ил. — Библиогр.: с. 142 . Земноводные Белоруссии. — Мн., 1985; Пресмыкающиеся Белоруссии / М. М. Пикулик, В. А. Бахарев, С. В. Косов ; АН БССР, Инcтитут зоологии. — Мн. : Наука и техника, 1988. — 165, с. : ил.; 20 см; ISBN 5-343-00246-3;* Совершенствование принципов и методов охраны и рационального использования животного мира. — Мн., 1990 (разам з Л. Сушчэнем); Навошта нам амфібіі? — Мн.: Навука і тэхніка, 1992. — ISBN 5-343-00383-4; Животный мир в зоне аварии Чернобыльской АЭС / кол. авт. Академия наук Беларуси (Минск). Институт зоологии; под общ. ред. Л. М. Сущеня, М. М. Пикулик, А. Е. Пленин. — Минск: Навука i тэхнiка, 1995. — 263 с.: ил. — ISBN 5-343-01365-1; Атлас наземных пазваночных = Атлас наземных позвоночных = Atlas of the qround vertebral animals / І. І. Бышнёў [і інш.] . — Мінск : Навука і тэхніка, 1996 . — 302, с. : іл. — На белорус., рус., англ. яз. — ISBN 5-343-01627-8 (у сааўт.).

Крыніцы

Літаратура

Михаил Михайлович Пикулик — основатель герпетологической школы в Беларуси / Р. В. Новицкий, О. В. Янчуревич // Вопросы герпетологии : материалы Пятого съезда Герпетологического общества им. А. М. Никольского, Минск, 25 — 28 сентября 2012 г. / Гос. НПО «Научно-практический центр НАН Беларуси по биоресурсам», Герпетологическое общ-во им. А. М. Никольского при РАН ; Редкол. Р. В. Новицкий [и др.]. — Минск : Право и экономика, 2012. — С. 210—213. — ISBN 978-985-552-127-4.

Спасылкі Міхаіл Міхайлавіч Пікулік у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Михаил Михайлович Пикулик // НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах Памяці вучонага: ПІКУЛІК Міхаіл Міхайлавіч // Сайт НАН Беларусі Боркин Л. Я. Памяти друга — Михаил Михайлович Пикулик (1948—2006) // Современная герпетология. 2006. Том 5/6. С. 125—129.

Катэгорыя:Заолагі СССР Катэгорыя:Заолагі Беларусі Катэгорыя:Эколагі СССР Катэгорыя:Эколагі Беларусі