Луара Верхняя () — дэпартамент на поўдні Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Авернь. Парадкавы нумар 43. Адміністрацыйны цэнтр — Ле-Пюі-ан-Веле. Насельніцтва 209,1 тыс. чалавек (85-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).

Плошча тэрыторыі 4977 км². Праз дэпартамент працякае рака Луара.

Дэпартамент уключае 3 акругі, 35 кантонаў і 260 камун.

Луара Верхняя — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі у сакавіку 1790 г. Паўстала на тэрыторыі былых правінцый Авернь, Лангедок і Ліёнэ. Назва паходзіць ад ракі Луары.

Спасылкі

Prefecture Conseil general