Пётр Аляксандравіч Ульянаў (; 1926 — 1943, Рэчыцкі раён) — разведчык партызанскага атрада імя К. Я. Варашылава, партызан Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Пётр Аляксандравіч Ульянаў нарадзіўся ў 1926 годзе. Беларус. З 1942 года камсамолец.
Уступіў у партызанскі атрад юным хлапчуком у пятнаццаць гадоў. Быў разведчыкам – таварышы так і называлі яго: «Пеця маленькі». Не раз адпраўляўся ён на разведку ў Рэчыцу, прымаў удзел у баях з ворагам.
Асабліва вызначыўся ў засадзе на шашы Рэчыца – Хойнікі. Група партызан абстраляла нямецкую аўтамашыну, знішчыла 9 салдат і 2 афіцэраў, захапіла 2 кулямёты, вінтоўкі і пісталеты.
У 1943 годзе Пётр Ульянаў гераічна загінуў падчас выканання разведзадання ў раёне вёскі Салтанова. Яму тады было сямнаццаць гадоў.
Памяць пра адважнага байца ўвекавечана ў экспазіцыі Рэчыцкага музея, у якім захоўваюцца і ўспаміны пра яго.
Пятра Ульянава пасмяротна ўзнагародзілі Ордэнам Айчыннай вайны I ступені.
Узнагароды і званні
Ордэн Айчыннай вайны I ступені (пасмяротна).
Памяць
Імем Пятра Ульянава названа вуліца ў Рэчыцы Гомельскай вобласці Беларусі. У Рэчыцкім краязнаўчым музеі захоўваюцца матэрыялы, прысвечаныя П. Ульянаву. Піянерская дружына імя Пеці Ульянава.
Гл. таксама
Савецкі партызанскі рух (1941—1944) Спіс савецкіх партызанскіх злучэнняў, брыгад і асобных атрадаў на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)
Крыніцы
Спасылкі
Улица Пети Ульянова . Рэчыцкі краязнаўчы музей.
Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны