Гета ў Шапялевічах (лета 1941 — 12 снежня 1941) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў вёскі Шапялевічы Цяцерынскага сельсавета Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці і наваколля ў час Другой сусветнай вайны.
Гісторыя Пасля акупацыі вёскі немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў мястэчку гета. Гета было створана на месцы кампактнага пражывання яўрэяў да вайны, і іх пакінулі жыць у сваіх дамах — на адной вуліцы на ўскраіне вёскі. Хто менавіта з жыхароў быў яўрэям, немцам выдаў стараста, які асабіста ведаў кожнага, і ўсіх прадстаўнікоў нацыянальнасці перапісаліЛитин А., Шендерович И. Холокост в Шепелевичах .
Калабаранты рабавалі і збівалі вязняў. Ім забаранілі купляць прадукты, хадзіць па вуліцах і нават размаўляць з неяўрэямі. Пад страхам смерці вязням гета забаранілі выходзіць з дамоў без прышытай жоўтай пазнакі на верхняй вопратцы.
Немцы вельмі сур’ёзна ставіліся да магчымасці супраціву, і таму ў большасці выпадкаў у першую чаргу забівалі ў гета ці яшчэ да яго стварэння мужчын ва ўзросце прыкладна ад 15 да 50 гадоў (нягледзячы на эканамічную немэтазгоднасць, бо гэта былі самыя працаздольныя вязні)А. Каганович. Вопросы и задачи исследования мест принудительного содержания евреев на территории Беларуси в 1941—1944 годах. . З гэтых меркаванняў прыкладна праз два тыдні пасля акупацыі немцы сабралі ў Шапялевічах маладых яўрэяў-мужчын, каля дванаццаці чалавек, і расстралялі на Мокраўскіх могілках. У гэтым расстрэле асабіста ўдзельнічалі і паліцаі, якія збівалі асуджаных людзей і забралі сабе іх асабістыя рэчы. Косткі забітых выпадкова знайшлі ўжо пасля вайны пры пракладцы дарогі праз месца расстрэлу.
15 лістапада 1941 года ўсіх яшчэ жывых яўрэяў выгналі з дамоў і пад канвоем павялі на ўскраіну, у пяцістах метрах ад мястэчка, да кар’ера. Асуджаных людзей пасартавалі і чалавек шэсцьдзесят (жанчын, старых і хлопчыкаў, акрамя старых жанчын і часткі дзяцей) расстралялі. Пасля пакінутых у жывых засялілі ў некалькі дамоў, але кожны дзень кагосьці адводзілі і расстрэльвалі.
12 снежня 1941 года да гета немцы і паліцэйскія прыгналі падводы, і ўсіх пакінутых яўрэяў перавезлі ў Круглянскае гета. Маёмасць яўрэяў разабралі сабе паліцаі.
Выратаванне Барысёнак Ганна з Шапялевічаў за выратаванне Сацункевіча Леаніда была ўдастоена ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад Ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд Вашэм»Яд Вашем. История спасения. Борисенок Анна. .
Крыніцы
Літаратура Г. П. Пашкоў, Т. М. Аксёнава, М. I. Асiпенка i iнш. (рэдкал.). «Памяць. Круглянскi раён». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі.. — Минск: «Беларуская энцыклапедыя», 1996. — 589 с. — ISBN 985-11-0054-4.
Шапялевічы Катэгорыя:Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле Катэгорыя:Гісторыя Круглянскага раёна