999-я гвардзейская авіяцыйная база () — расійская авіябаза, размешчаная на ваенным аэрадроме «Кант» у Чуйскай вобласці Кыргызстана.

Створана на падставе расійска-кыргызстанскага пагаднення аб статусе і ўмовах знаходжання расійскай авіяцыйнай базы, падпісанага 22 верасня 2003 года, для процівагі прысутнасці ЗША, якія выкарыстоўвалі тэрыторыю краіны ў лагістыцы вайны ў Афганістане. Дакумент уступіў у сілу 11 жніўня 2005 года. Кыргызстан перадаў Расіі ў карыстанне на бязвыплатнай аснове для размяшчэння расійскай авіяцыйнай базы нерухомую маёмасць у ваенным гарадку № 1 і на аэрадроме «Кант». Пры гэтым нерухомую маёмасць, перададзеная Расіі, застаецца ўласнасцю Кыргызстана. Афіцыйная цырымонія адкрыцця базы адбылася 23 кастрычніка 2003 года.

Авіябаза ўваходзіць у склад 14-й арміі ВПС і СПА Цэнтральнай ваеннай акругі. На момант стварэнне тут служыла 250 расійскіх афіцэраў і прапаршчыкаў і 150 салдат тэрміновай службы. З ваеннай тэхнікі авіябаза налічвала пяць штурмавікоў Су-25, чатыры вучэбна-трэніровачныя самалёты Л-39 і два верталёты Мі-8МТВ. У 2007 годзе авіябаза «Кант» папоўнілася дванаццаццю расійскімі знішчальнікамі Су-27, штурмавікамі Су-25 і ваенна-транспартнай авіяцыяй, а менавіта Ан-26, што павысіла аператыўнасць рэагавання ў крызісных сітуацыях.

У 2015 годхе на базе быў сфармаваны атрад беспілотнікаў, абсталяваны БПЛА «Арлан» і «Фарпост».

На авіябазе таксама дыслакуецца авіяцыя ВПС Кыргызстана.

Літаратура

Катэгорыя:ВПС Расіі Катэгорыя:З’явіліся ў 2003 годзе Катэгорыя:Расійская ваенная прысутнасць за мяжойКатэгорыя:Воінскія часці і фарміраванні Расіі