Ю́рый Іо́сіфавіч Внуко́віч (нар. 1982) — беларускі гісторык, этнолаг і фалькларыст. Кандыдат гістарычных навук (2009).

Біяграфія Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 2004 годзе, затым у 2008 годзе — аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі.

У 2009 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Літоўская этнічная група Рэспублікі Беларусь» (спецыяльнасць 07.00.07 — этнаграфія, этналогія і антрапалогія). З 2009 па 2017 год выкладаў на гістарычным факультэце БДУ.

Працуе ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы, дзе займае пасаду загадчыка сектара захавання фальклорнай спадчыны аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў.

Навуковая дзейнасць Сфера навуковых інтарэсаў уключае параўнальнае вывучэнне этнічнай ідэнтычнасці беларусаў і літоўцаў, даследаванне этнічнай гісторыі і традыцыйнай культуры літоўцаў Беларусі, вывучэнне культурных узаемаўплываў на памежных тэрыторыях, а таксама аналіз этнічных стэрэатыпаў і ўяўленняў. Акрамя таго, вучоны займаецца праблемамі захавання нематэрыяльнай культурнай спадчыны і мае вялікі вопыт правядзення палявых і архіўных даследаванняў.

Выступіў адным з распрацоўшчыкаў канцэпцыі стварэння электроннага архіва беларускага фальклору на базе Калекцыі фальклорных запісаў аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў.

З’яўляецца аўтарам манаграфіі «Літоўцы Беларусі: этналагічнае даследаванне» (2010). Агулам мае звыш 70 навуковых публікацый. Уваходзіць у рэдакцыйны савет акадэмічнага выдання «Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні».

Бібліяграфія Внуковіч, Ю. І. Літоўцы Беларусі: этналагічнае даследаванне / Ю. І. Внуковіч. — Мінск : Беларуская навука, 2010. — 169 с. Внукович, Ю. И. Литовцы / Ю. И. Внукович // Кто живет в Беларуси / А. Вл. Гурко [и др.] ; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора им. К. Крапивы. — Минск, 2012. — С. 526—581. Внуковіч, Ю. І. Літоўцы / Ю. І. Внуковіч // Беларусь. Этнічныя супольнасці / А. В. Гурко [і інш.]. — Пад навук. рэд. А. В. Гурко. — Мінск, 2017. — С. 118—125. Внукович, Ю. И. Литовцы в представлениях жителей белорусско-литовского пограничья / Ю. И. Внукович // Живая старина: журнал о русском фольклоре и традиционной культуре. — 2012. — № 3. — С. 32—35. Внуковіч, Ю. І. Вытворчыя пабудовы / Ю. І. Внуковіч // Нарысы гісторыі культуры Беларусі. У 4-х т. / А. І. Лакотка[і інш.]; навук. рэд. А. І. Лакотка. Мінск : Бел. навука, 2013. — Т. 1. Культура сацыяльнай эліты XIV — пач. ХХ ст. — С. 449—483. Unukovičius, J. Lietuvių įvaizdis Vilniaus krašto slavakalbių gyventojų akimis / J. Unukovičius // Savas ir kitas šiuolaikiniais požiūriais : [straipsnių rinkinys] / Lietuvos istorijos institutas; sudarytoja Vida Savoniakaitė. — Vilnius, 2014. — P. 183—208. Внуковіч, Ю. І. Тапанімічныя сведчанні развіцця млынарства на тэрыторыі Беларусі ў XV—XIX стст. / Ю. І. Внуковіч // Беларускае Падзвінне : вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў : зб. навук. арт. II міжнар. навук. канф., Полацк, 17—18 красав. 2014 г. : у 2 ч. Ч. 1 / Полацкі дзярж. ун-т; пад агульн. рэд. Д. У. Дука, У. А. Лобача, С. А. Шыдлоўскага. — Наваполацк, 2014. — С. 177—184. Внуковіч, Ю. І. Народная культура Віленшчыны ў палявых запісах пачатку ХХІ стагоддзя / Ю. І. Внуковіч // Беларускі фальклор : матэрыялы і даследаванні. — Мінск, 2014—2019. — Вып. 1—6. Внуковіч, Ю. І. Этнічная ідэнтыфікацыя і катэгарызацыя беларусаў і літоўцаў у ХІХ ст. / Ю. І. Внуковіч // Białorutenistyka Białostocka. — Białystok, 2020. — Т. 12. — С. 377—398. Внуковіч, Ю. І. Вынаходніцтва этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі і Літвы: параўнальная характарыстыка / Ю. І. Внуковіч // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия А. Гуманитарные науки. — 2021. — № 1. — С. 37—49. Внуковіч, Ю. І. Этнічная ідэнтычнасць як інструмент навуковага аналізу / Ю. І. Внуковіч // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Вып. 30 / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; навук. рэд. А. І. Лакотка. — Мінск, 2021. — С. 206—211. Віцебска-Веліжскія запісы / аўт. ідэі Ю. I. Внуковіч; прад., уклад. : Ю. I. Внуковіч, Я. I. Грыневіч ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. + 1 электрон. апт. дыск (CD-ROM). — (Аўтэнтычны фальклор беларускага памежжа). Внуковіч, Ю. І. Тэарэтыка-метадалагічныя падыходы да вывучэння этнічнай ідэнтычнасці / Ю. І. Внуковіч // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. — 2022. — T. 67, № 1. — С. 69—79. Внуковіч, Ю. І. Этнічныя прыкметы як аб’ект даследавання ў савецкай і постсавецкай этналогіі / Ю. І. Внуковіч // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Вып. 31 / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; навук. рэд. А. І. Лакотка. — Мінск, 2022. — С. 258—270. Внукович, Ю. И. Дзукия как этнографический регион Литвы: конструирование, стереотипы, маркеры идентичности / Ю. И. Внукович // Псковский регионологический журнал. — 2022. — Т. 18, № 1. — С. 56—74. Внуковіч, Ю. І. Параўнальнае этнаграфічнае вывучэнне беларусаў і літоўцаў у ХIX стагоддзі / Ю. І. Внуковіч // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Вып. 32. — Мінск, 2022. — C. 303—311. Внуковіч, Ю. І. Канцэптуалізацыя этнаграфічных рэгіёнаў Літвы ў ХХ — пачатку ХХІ стагоддзя (на прыкладзе Дзукіі, Сувалкіі і Малой Літвы) / Ю. І. Внуковіч // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Вып. 33. — Мінск, 2023. — С. 226—236. Внуковіч, Ю. І. Характарыстычныя прыкметы беларусаў і літоўцаў у народаапісаннях ХІХ — пачатку ХХ ст. / Ю. І. Внуковіч // Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні. Вып. 10. — Мінск : Беларуская навука, 2023. — С. 78—107. Внуковіч, Ю. Маркеры этнічнай ідэнтычнасці жыхароў Віленшчыны (па матэрыялах палявых этнаграфічных экспедыцый пачатку ХХІ ст.) / Ю. Внуковіч // Studia Białorutenistyczne. — 2023. — 17. — S. 65—87. Внуковіч, Ю. І. Характарыстычныя прыкметы беларусаў і літоўцаў у народаапісаннях ХІХ — пачатку ХХ ст. / Ю. І. Внуковіч // Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні. Вып. 11. — Мінск : Беларуская навука, 2024. — С. 28—61. Внуковіч, Ю. І. Запісы беларускага фальклору і мовы 1827 г. са Стара-Псуйскай парафіі Дзісенскага павета / Ю. І. Внуковіч // Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні. Вып. 12. — Мінск : Беларуская навука, 2025. — С. 279—285. Внуковіч, Ю. І. У пошуку «рэштак племянных асаблівасцей»: Этнаграфічная Гродзенска-Полацкая экспедыцыя 1954 года / Ю. І. Внуковіч // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия А. Гуманитарные науки. — 2025. — № 1. — С. 65—74. Внуковіч, Ю. І. Этнічная ідэнтыфікацыя беларусаў і літоўцаў на падставе «образчиков речи», сабраных П. І. Кёпенам у 1827 г. / Ю. І. Внуковіч // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия А. Гуманитарные науки. — 2025. — № 3. — С. 84—99. Внуковіч, Ю. І. Архаізацыя вобраза беларусаў у этнаграфічнай літаратуры ХІХ — пачатку ХХ ст. / Ю. І. Внуковіч // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия А. Гуманитарные науки. — 2026. — № 1. — С. 71—78.

Крыніцы

Спасылкі Профіль аўтара ў базе Scopus Профіль аўтара ў базе ORCID Профіль аўтара ў базе РІНЦ Профіль аўтара на сайце Academia.edu

Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1982 годзе Катэгорыя:Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ Катэгорыя:Выкладчыкі гістарычнага факультэта БДУ Катэгорыя:Этнографы Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Фалькларысты Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты гістарычных навук