NetPositive, таксама вядомы як Net+ — убудаваны браўзер BeOS. Распрацоўшчык — Be Inc. Часткова падтрымлівае HTML 3.2, у версіі 3 была дададзена частковая падтрымка JavaScript. Java і CSS не падтрымліваюцца. Развіўся на аснове самага першага, найпрасцейшага HTML-браўзера для BeOS пад назвай Orb, які быў створаны распрацоўшчыкамі для зручнага чытання дакументацыі ў HTML-фармаце.
Паведамленні пра памылкі браўзерам выдаваліся ў выглядзе хайку (хоку) — нерыфмаваных японскіх трохрадкоўяў. У гонар гэтай асаблівасці была названая адкрытая BeOS-сумяшчальная АС Haiku.BeOS (NetPositive) haiku error messagesNetPositive error messages
У адпаведнасці са стандартамі, NetPositive адлюстроўвае фон HTML-старонак па змаўчанні шэрым колерам. Іконка браўзера адлюстроўвае сёрфера на фоне планеты Зямля.
Пасля закрыцця Be Inc. у сетцы з’явіўся праект NetOptimist. Дадзены праект прадугледжвае стварэнне аналага Net+ з падтрымкай сучасных тэхналогій, пры гэтым не нагруважанага велізарнай колькасцю функцый. Фінальная версія так і не выйшла, а апошняя навіна была ў 2002 годзе.
Альтэрнатывай гэтаму браўзеру на платформе BeOS сталі перанесеныя на яе браўзеры Arora, NetSurf, Opera і Firefox (афіцыйна не падтрымліваецца на BeOS), а таксама WebPositive, натыўны браўзер на тэхналогіі WebKit.
Крыніцы
Спасылкі Паведамленні пра памылкі ў стылі NetPositive Старонка, прысвечаная Orb
Катэгорыя:BeOS Катэгорыя:Браўзеры