Франтыспі́с (ад з познелац. frontispicium, ад — «лоб», «пярэдняя частка» і — «глядзець») — ілюстрацыя ў кнізе, якая размяшчаецца на адным развароце з тытульным аркушам на цотнай паласе.

Характарыстыка і змест Франтыспіс перадае выяўленчымі сродкамі асноўную ідэю твора або найбольш характэрны момант яго зместу. Часта ў якасці франтыспіса выкарыстоўваецца партрэт аўтара кнігі або асобы, якой прысвечаны гэты твор. У некаторых старадаўніх або сучасных раскошных выданнях ён змяшчае тэматычныя або алегарычныя элементы.

Як правіла, гэтая ілюстрацыя памяшчаецца на другой паласе выдання (левая старонка развароту, або верса), у той час як тытульны аркуш знаходзіцца насупраць — на трэцяй паласе (правая старонка, або рэкта). Звычайна малюнак франтыспіса не мае подпісу, але часам замест яго змяшчаюць аўтограф аўтара. Выява размяшчаецца на аптычнай сярэдзіне паласы зададзенага фармату.

У паліграфіі франтыспіс можа быць «прыклейным» — гэта значыць надрукаваным асобна ад асноўнага сшытка на больш якаснай паперы і прыклееным да першага сшытка кніжнага блока яшчэ да таго, як да яго будзе прымацаваны форзац.

Гісторыя У сярэднявечных ілюмінаваных рукапісах у якасці франтыспіса часта выкарыстоўвалася мініяцюра, якая паказвала працэс падачы або прэзентацыі кнігі (асобы, якія даруюць і прымаюць твор, маглі адрознівацца).

Першапачаткова ў англійскай і шэрагу іншых моў гэты тэрмін выкарыстоўваўся выключна ў архітэктуры і абазначаў галоўны фасад будынка. У XVII стагоддзі, напрыклад, у італьянскай мове, тэрмін пачаў адносіцца да тытульнага аркуша кнігі, які ў той час часта ўпрыгожваўся складанымі гравюрамі з выкарыстаннем стылістычных архітэктурных элементаў, такіх як калоны і франтоны. На працягу ўсяго XVII стагоддзя тытульны аркуш усё часцей пачаў суправаджацца ілюстрацыяй на суседняй старонцы, і з часам слова набыло сваё сучаснае значэнне ў кніжнай справе.

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Кніжнае афармленне Катэгорыя:Элементы кнігі Катэгорыя:Ілюстрацыі