Emotiv — амерыканская тэхналагічная і біаінфарматычная кампанія, якая распрацоўвае прылады і праграмнае забеспячэнне для рэгістрацыі электрычнай актыўнасці мозгу з выкарыстаннем электраэнцэфалаграфіі (EEG). Emotiv была заснавана ў 2011 годзе прадпрымальніцай Tan Le і інжынерам Geoff Mackellar. Штаб-кватэра кампаніі знаходзіцца ў Сан-Францыска (ЗША), а даследчыя і інжынерныя цэнтры працуюць у Сіднеі, Ханоі, Сайгоне.
Гісторыя Пілотны праект звязаны з распрацоўкай нейраінтэрфейсаў, узнік у 2003 годзе ў Аўстраліі, калі Tan Le разам з даследчыкамі Nam Do, Allan Snyder і Neil Weste заснавала кампанію Emotiv Systems. Мэтай праекта было стварэнне спажывецкага нейраінтэрфейсу на аснове EEG.
У 2009 годзе была прадстаўлена гарнітура EPOC, якая стала адной з першых партатыўных EEG-прылад, арыентаваных на масавы рынак.
У 2010 годзе Tan Le і Geoff Mackellar стварылі амерыканскую кампанію Emotiv Lifesciences, якая пазней была перайменавана ў Emotiv Inc. (2013).
Тэхналогіі Прылады Emotiv прызначаны для неінвазіўнай рэгістрацыі EEG-сігналаў праз электродныя датчыкі, размешчаныя на паверхні галавы. Атрыманыя сігналы перадаюцца ў праграмныя сістэмы для апрацоўкі і інтэрпрэтацыі. Такія сістэмы выкарыстоўваюцца ў даследаваннях нейракамп’ютарных інтэрфейсаў, у эксперыментах па распазнаванні кагнітыўных станаў, а таксама ў распрацоўцы інтэрактыўных інтэрфейсаў, дзе каманды могуць фарміравацца на аснове EEG-актыўнасці.
Прадукцыя Emotiv выпускае некалькі серый мабільных EEG-прылад і праграмных інструментаў для працы з нейраданымі. Да асноўных прадуктаў адносяцца:
EPOC / EPOC+ / EPOC X — бесправадныя сістэмы EEG з 14 каналамі, прызначаныя для даследаванняў і распрацоўкі нейраінтэрфейсаў. Insight — партатыўная 5-канальная EEG-гарнітура для спажывецкіх і даследчых задач. FLEX — модульная сістэма EEG з большай колькасцю каналаў, прызначаная для навуковых даследаванняў.
Кампанія таксама распрацоўвае праграмныя платформы і наборы распрацоўшчыка (SDK), якія дазваляюць інтэграваць EEG-дадзеныя ў даследчыя або прыкладныя сістэмы.
Гл. таксама
NeuroSky Уільям Генры Добел
Спасылкі
Афіцыйная старонка кампаніі
Зноскі
Катэгорыя:Нейрабіялогія Катэгорыя:Інтэрфейсы