Карл Леапольд Эшэрых (; , Швандорф — , Кройт) — нямецкі энтамолаг, заолаг і спецыяліст у галіне лясной навукі. Адзін з піянераў прыкладной энтамалогіі, даследчык тэрмітаў.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям'і фабрыканта Германа Эшэрыха і Катарыны фон Штэнгэль. Яго старэйшы брат Георг Эшэрых стаў вядомым лесаводам і палітыкам.

Вывучаў медыцыну ў Мюнхене і Вюрцбургу, якую скончыў у 1893 годзе. Пазней заняўся заалогіяй у Гейдэльбергу і Лейпцыгу, дзе атрымаў ступень доктара філасофіі. У 1901 годзе атрымаў кваліфікацыю для выкладчыцкай дзейнасці ў Страсбургу. З 1907 года — прафесар лясной заалогіі ў Тэранце, а з 1914 года ўзначаліў кафедру прыкладной заалогіі Мюнхенскага ўніверсітэта.

У гады Першай сусветнай вайны ўзначальваў ваеннае лясное ўпраўленне ў Беловежы (1915—1918), адказваючы за эксплуатацыю лясных рэсурсаў Белавежскай пушчы для патрэб германскай арміі.

У 1933—1936 гадах займаў пасаду рэктара Мюнхенскага ўніверсітэта. Быў адным з нямногіх навукоўцаў-лесаводаў, якія падтрымалі нацыянал-сацыялістычны рух на раннім этапе: уступіў у НСДАП у 1921 годзе і ўдзельнічаў у Піўным путчы 1923 года.

Навуковая дзейнасць Пасля паездкі ў ЗША ў 1911 годзе распрацаваў праграму рэфармавання прыкладной энтамалогіі ў Германіі на ўзор амерыканскай сістэмы. У 1913 годзе стаў сузаснавальнікам Германскага таварыства прыкладной энтамалогіі. Аўтар фундаментальнай чатырохтомнай працы «Лясныя насякомыя Цэнтральнай Еўропы» (, 1912—1942).

У гонар навукоўца Германскае таварыства прыкладной энтамалогіі прысуджае медаль імя Эшэрыха () за выдатныя дасягненні ў галіне энтамалогіі.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Энтамолагі Германіі Катэгорыя:Члены Леапальдзіны