Полацкая група гаворак — адна з груп гаворак паўночна-ўсходняга дыялекту беларускай мовы.
Зона распаўсюджвання Полацкую групу гаворак складаюць гаворкі заходняй часткі паўночна-ўсходняга дыялекту прыблізна да лініі Полацк — Талачын — Магілёў — Карма. Полацкая група гаворак таксама мае працяг за межамі Беларусі.
Асаблівасці Полацкая група мае наступныя характарыстыкі: Невыразны тып дысімілятыўнага акання, якое збліжаецца з недысімілятыўным аканнем ([ваъда́], [траъва́], але [ваz’э́], [трав’э́], [вадо́й], [траво́й], [ваду́], [траву́], [вады́], [травы́]) і прыкладна такое ж дысімілятыўнае яканне ([з’іэмл’а́], [с’іэz’а́ц’] або нават [з’эамл’а́], [с’эаz’а́ц’] але [з’амл’э́], [с’аz’э́ц’], [з’амл’о́й], [з’амл’у́], [с’аžу́], [з’амл’і́], [с’аz’і́ц’]). Толькі цвёрдае вымаўленне гука [р]: [куру́], [тры], [γраз’], [рабы́], [б’аро́за], як і [рука́], [даро́γа], [γара́], [ры́ба]. У назоўніках жаночага роду з асновай на [γ], [х], [к] у давальным і месным склонах адзіночнага ліку ў аснове перад канчаткам паслядоўна вымаўляюцца зычныя [з’], [с’], [ц]: [страс’э́], [наз’э́], [даро́з’і], [руцэ́], [ла́ўца], [на⁀страс’э́], [на⁀наз’э́], [пъ⁀даро́з’і], [на⁀руцэ́], [у⁀ша́пца].
Асобна вылучаюць паўночныя гаворкі полацкай групы прыкладна да мяжы Свір — Лепель — Віцебск. Гэтыя гаворкі адрозніваюцца ад іншых паўночна-ўсходніх гаворак наступнымі найбольш прыкметнымі асаблівасцямі: Канчаткі назоўнікаў, прыметнікаў і займеннікаў у творным склоне множнага ліку падобныя да канчаткаў у давальным склоне: [ішл’і́ з⁀мълады́м л’уz’а́м], [даро́γа за⁀ты́м ха́тъм], [z’е́лъц’ свайі́м рука́м]. Канчатак -ы ў назоўніках жаночага роду з цвёрдай асновай у давальным і месным склонах адзіночнага ліку: [к⁀с’ц’аны́], [к⁀ха́ты], [к⁀γълавы́], [нъ⁀с’ц’аны́], [у⁀ха́ты], [пъ⁀γълавы́]. Канчатак -ом у дзеясловах есці і даць у першай асобе множнага ліку цяперашняга часу ([йаz’о́м], [даz’о́м]).
Уплыў на літаратурную мову Гаворкі полацкай групы паўночна-ўсходняга дыялекту адыгралі вядучую ролю ў станаўленні асновы сучаснай беларускай літаратурнай мовы на першапачатковым этапе яе гістарычнага фарміравання. На асаблівасці гаворак паўночна-ўсходняга дыялекту абапіраліся ў сваёй літаратурнай творчасці Ф. Багушэвіч, А. Гурыновіч, А. Ельскі, Я. Купала, Ядвігін Ш., 3. Бядуля і інш.
Літаратура
Катэгорыя:Паўночна-ўсходні дыялект беларускай мовы