Антаніна Уладзіміраўна Шатухіна () — беларускі маляр, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР. Герой Сацыялістычнай Працы (1974).

Біяграфія Нарадзілася 7 кастрычніка 1936 года ў мястэчку Княжыцы Магілёўскага раёна ў сялянскай сям’і.

У 1954 годзе, пасля заканчэння Княжыцкай сярэдняй школы падала заяву ў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут, але не прайшла па конкурсе і паступіла ў Магілёўскае гарадское тэхнічнае вучылішча № 4. Па заканчэнні вучылішча атрымала спецыяльнасць электраманцёра сельскай электрыфікацыіО. Васильева. Бригадир // Работница. — 1976. — № 2. — С. 10 — 11..

У 1956 годзе па камсамольскай пуцёўцы накіравана ў Камсамольск-на-Амуры (РСФСР), дзе асвоіла малярную справу і да 1965 года працавала маляром упраўлення аддзелачных работ будаўнічага ўпраўлення. У 1965—1991 гадах — брыгадзір маляроў спецыялізаванага ўпраўлення аддзелачных работ № 65 будаўнічага трэста № 17 «Лаўсанбуд» Міністэрства прамысловага будаўніцтва Беларускай ССР. Працавала на будоўлі сярэдняй школы № 5 г. МагілёваИстория школы, карпусоў прадпрыемства «Магілёўхімвалакно».

Член КПСС, член бюро Магілёўскага гарадскога камітэта КПСС, член прэзідыума Магілёўскага абласнога савета прафсаюза.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 красавіка 1974 года прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».

Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 9-га склікання. Дэлегат XXV з’езда КПСС.

Жыве ў Магілёве.

Сям’я Муж — Васіль Шатухін. Дачка — Ірына Васілеўна Шатухіна. Дачка — Маргарыта Васілеўна Шатухіна.

Узнагароды Ордэн «Знак Пашаны» (1971)Шатухина Антонина Владимировна, Герой Сацыялістычнай Працы (1974), ордэн Леніна (1974), медаль «Серп і Молат» (1974).

Крыніцы

Літаратура О. Васильева. Бригадир // Работница. — 1976. — № 2. — С. 10 — 11.

Спасылкі Шатухина Антонина Владимировна

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты XXV з’езда КПСС