Спражэ́нне — гэта: змяненне дзеясловаў па асобах, часах, ладах, ліках і родах (у прошлым часе і ўмоўным ладзе). cукупнасць дзеясловаў, якія маюць аднолькавыя асаблівасці словазмянення ў залежнасці ад характару асновы.

У беларускай мове У сучаснай беларускай мове ў залежнасці ад характару асабовых канчаткаў адзіночнага і множнага ліку цяперашняга і будучага простага часу вылучаюць два тыпы спражэння дзеясловаў — першае (I) і другое (II). +I спражэннеII спражэннеасобаадзіночны лікмножны лікадзіночны лікмножны лік1-я-у (-ю)-ём (-ем, -ом, -ам)-у (-ю)-ім (-ым)вяд-у,пяк-у,бераг-увядз-ём,пяч-ом,бераж-омста-ю,маўч-у,хадж-уста-ім,маўч-ым,ходз-ім2-я-еш (-эш, -аш)-еце (-яце, -аце)-іш (-ыш)-іце (-ыце)вядз-еш,пяч-эш,бераж-эшведз-яце,печ-аце,бераж-аце,ста-іш,маўч-ыш,ходз-ішста-іце,маўч-ыце,ходз-іце3-я-е (-э, -а)-уць (-юць)-іць (-ыць)-аць (-яць)вядз-е,пяч-э,бераж-эвяд-уць,пяк-уць,бераг-уцьста-іць,маўч-ыць,ходз-іцьста-яць,маўч-аць,ходз-яць

Для дзеясловаў I спражэння характэрна чаргаванне заднеязычных к — ч (пяку — пячэ), г — ж (берагу — беражэш).

Для дзеясловаў II спражэння характэрна чаргаванне канцавых зычных асновы [в’] — [ўл’] (лавіць — лаўлю), [ф’] — [фл’] (графіць — графлю), [п’] — [пл’] (купіць — куплю), [м’] — [мл’] (карміць — кармлю), [ц’] — [ч] (ляцець — лячу), [дз’] — [дж] (вадзіць — ваджу), [с’ц’] — [шч] (расціць — рашчу), [з’] — [ж] (вазіць — важу), [с’] — [ш] (касіць — кашу).

Спражэнні лёгка вызначаюцца, калі ў асабовых формах націск знаходзіцца на канчатку. Тып спражэння дзеясловаў з ненаціскным канчаткам вызначаюць па інфінітыве. Да II спражэння адносяць дзеясловы з інфінітывам на -іць (-ыць), дзе -і-, -ы- суфіксы (выключэнне складаюць непрадуктыўныя дзеясловы з аднаскладовай асновай і ўтвораныя ад іх: піць, біць, ліць, віць, брыць, выць, крыць, мыць, ныць, рыць, шыць і інш.), дзеясловы на -аць (-яць) тыпу гнаць, спаць, ламаць, залежаць, стаяць, баяцца і на -эць (-ець), калі -э (-е) не захоўваюцца ў 1-й асобе адзіночнага ліку цяперашняга часу: глядзець (гляджу), сядзець (сяджу), ляцець (лячу); выключэнне — дзеяслоў I спражэння хацець.

Астатнія дзеясловы належаць да I спражэння.

Дзеяслоў бегчы рознаспрагальны: формы 3-й асобы множнага ліку цяперашняга (будучага простага часу) утвараюцца па мадэлі I спражэння: бягуць, а ўсе астатнія асабовыя формы — па мадэлі II спражэння (бягу, бяжыш, бяжыць, бяжым, бежыце).

Па асобых тыпах змяняюцца тры дзеясловы: быць, есці, даць. У цяперашнім часе дзеяслоў быць мае для ўсіх асоб форму ёсць. Дзеясловы есці і даць змяняюцца па старажытным нетэматычным (атэматычным) спражэнні: +асобаадзіночны лікмножны лік1-я-м-іме-м,да-мядз-ім,дадз-ім2-я-сі-сцея-сі,да-сія-сце,да-сце3-я-сць-уцье-сць,да-сцьяд-уць,дад-уць

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Дзеяслоў Катэгорыя:Граматыка Катэгорыя:Словазмяненне