Lamb of God — амерыканскі метал-гурт з Рычманда, штат Вірджынія. Ён быў створаны ў 1994 годзе пад назвай Burn the Priest. У склад гурта ўваходзяць басіст Джон Кэмпбел, вакаліст Рэндзі Блайт, гітарысты Марк Мортан і Вілі Адлер, а таксама бубнач Арт Круз. Гурт лічыцца значным удзельнікам новай хвалі амерыканскага хэві-метал-руху.
З моманту свайго стварэння Lamb of God выпусцілі дванаццаць студыйных альбомаў, у тым ліку два пад назвай Burn the Priest; іх апошні альбом Into Oblivion выйшаў у сакавіку 2026 года. Гурт таксама выпусціў адзін канцэртны альбом, адзін зборнік, тры DVD, два міні-альбомы і дваццаць восем сінглаў.
У 2016 годзе супрацоўнікі анлайн-часопіса Loudwire назвалі іх 39-м найлепшым метал-гуртом усіх часоў. Яны лічацца аднымі з «вялікай чацвёркі металу 2000-х» разам са Slipknot, Avenged Sevenfold і System of a Down.
Музычны стыль і ўплывы Гурт Lamb of God лічыцца значным прадстаўніком руху новай хвалі амерыканскага хэві-метала,Metal: A Headbanger's Journey (2005, Director: Sam Dunn), Disc Two: "Metal Genealogy Chart" і яго называюць адным з «вялікай чацвёркі» гэтага руху побач з Killswitch Engage, Shadows Fall і Unearth. Гурт у асноўным лічаць груў-метал-калектывам. Іх музыку таксама апісваюць як металкор, трэш-метал, і дэз-метал. Альбом гурта 2000 года New American Gospel быў ахарактарызаваны як «грайндкор і дэз-метал для хардкор-слухачоў». Альбом 2004 года Ashes of the Wake быў названы такім, што «дэманструе ўплывы трэш-металу і меладычнага дэз-металу і вырываецца з металкор-катэгорыі, у якую крытыкі спрабавалі запіхнуць гурт». У наступных альбомах гурт уключыў больш элементаў трэш-металу, што стала відавочным напрамкам на Wrath (2009) і Resolution (2012). Альбом Burn the Priest называюць спалучэннем трэш-металу, дэз-металу і хардкор-панку. Кавер-альбом Burn the Priest Legion: XX апісваецца як красовер-трэш, хардкор-панк, панк-рок і сладж-метал.
Тэксты песень Рэндзі Блайта закранаюць палітыку, вайну, экзістэнцыяльныя пытанні і яго ўласныя асабістыя праблемы — знясіленне ад гастроляў, злоўжыванне псіхаактыўнымі рэчывамі і дэпрэсію. Ён таксама пакідае інтэрпрэтацыю сэнса тэкстаў на выбар слухачоў, аднойчы заявіўшы пра іх альбом Omens 2022 года: «Я не хачу раскрываць падрабязна, пра што кожная песня, бо, на маю думку, гэта пазбаўляе кожнага чалавека магчымасці зрабіць гэту музыку сваёй».
Сярод гуртоў, якія паўплывалі на Lamb of God, — Pantera, the Accüsed, Septic Death, Drunk Injuns, the Faction, Black Sabbath, Obituary, Bolt Thrower, Corrosion of Conformity, Napalm Death, DRI, Machine Head, Shellac, At the Gates, Metallica, Testament, Slayer, Meshuggah, Megadeth, Aerosmith і the Jesus Lizard. Нягледзячы на тое, што Lamb of God — гэта метал-гурт, вакаліст гурта Рэндзі Блайт больш заўзяты прыхільнік панк-рока, чым хэві-металу, і не лічыць сябе «металістам».
Удзельнікі гурта
Дзеючыя
Джон Кэмпбел – бас (1994–цяперашні час) Марк Мортан – вядучая гітара (1994, 1997–цяперашні час) Рэндзі Блайт – вакал (1995–цяперашні час) Вілі Адлер – рытм-гітара (1999–цяперашні час) Арт Круз – бубны (2019–цяперашні час)Announcement Lamb of God on Twitter. 19 July 2019. Retrieved 19 July 2019.
Дыскаграфія
Як Lamb of God
New American Gospel (2000) As the Palaces Burn (2003) Ashes of the Wake (2004) Sacrament (2006) Wrath (2009) Resolution (2012) VII: Sturm und Drang (2015) Lamb of God (2020) Omens (2022) Into Oblivion (2026)
Як Burn the Priest
Burn the Priest (1999) Legion: XX (2018)
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Выканаўцы Nuclear Blast Катэгорыя:Выканаўцы Roadrunner Records Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1994 годзе Катэгорыя:Трэш-метал-гурты ЗША Катэгорыя:Выканаўцы Epic Records Катэгорыя:Lamb of God Катэгорыя:Выканаўцы Prosthetic Records Катэгорыя:Музычныя калектывы з Вірджыніі