1109-ы асобны оптыка-электронны вузел «Нурэк» — расійскі ваенны аб’ект на тэрыторыі Таджыкістана ля горада Нурэк.
Буаўніцтва комплексу пачалося ў 1979 годзе; у 1992 годзе яно было закансервавана з-за грамадзянскай вайны ў краіне і аднавілася толькі ў 1997 годзе. Комплекс дзейнічае на падставе спецыяльнага пагаднення ад 28 студзеня 1994 года. У 2004 годзе «Нурэк» на 49 гадоў быў перададзены ва ўласнасць Расіі ў абмен на пагашэнне доўгу Таджыкістана. Пры гэтым сімвалічная арэндная плата складае ўсяго 39 цэнтаў у год. На момант стварэння вузел уваходзіў у склад 45-й дывізіі кантролю касмічнай прасторы, якая падпарадкоўвалася 3-й асобнай арміі ракетна-касмічнай абароны касмічных войск РФ.
Забяспечвае кантроль за касмічнымі аб’ектамі. Дзякуючы геаграфічнаму становішчу вузла кожны касмічны апарат, выведзены з любога палігона свету на арбіту з вышынёй 2000—4000 км, на першых жа вітках аказваецца ў зоне адказнасці ўстаноўленага там оптыка-электроннага комплексу (ОЭК) «Акно-М». Месцазнаходжанне вузла было абрана таксама з улікам аптычнай празрыстасці і стабільнасці атмасферы і колькасці ясных начных гадзін (каля 1500 у год).
Літаратура
Катэгорыя:Расійская ваенная прысутнасць за мяжойКатэгорыя:Таджыкістан Катэгорыя:Воінскія часці і фарміраванні Расіі