Берта Сінгерман (ісп.: Berta Singerman Begun; 9 верасня 1901, Мазыр — 10 снежня 1998, Буэнас-Айрэс) — аргенцінская тэатральная актрыса, чытальніца (дэкламатарка).

Біяграфія Берта Сінгерман (народжаная Берта Аронаўна Зінгерман) нарадзілася ў Мазыры. Яе бацька — актыўны рэвалюцыянер — вымушаны быў эміграваць у Аргенціну ў 1906 годзе. Пасля прыбыцця ў краіну заснаваў першы тэатр на ідышы ў Буэнас-Айрэсе, у якім пачала выступаць і яго дачка Берта. Затым яна вучылася ў драматычнай школе, дзе прымала ўдзел у школьных пастаноўках, а яе талент атрымаў высокую ацэнку. Ва ўзросце 18 гадоў яна выйшла замуж за імпрэсарыа Рубена СтолекаUsieto, Ana (24 de septiembre de 2019). «El Silbo Vulnerado reivindica a Berta Singerman, la rapsoda 'influencer'». Heraldo de Aragón. . У 1920 годзе яна дэбютавала ў аргентынскім кіно, у нямым фільме «La vendedora de Harrods» (Прадаўшчыца універмага Harrods), рэжысёрам якога быў Франсіска Дэфіліпіс Новаа. Пазней яна пачала запісваць на грампластынках вершы з аргентынскім філіялам гуказапіснай кампаніі Victor Talking Machine. У рэпертуары Сінгерман былі лепшыя творы класічнай паэзіі і сучасныя іспанскія, паўднёва-амерыканскія, а таксама шэдэўры сусветнай паэзіі, у тым ліку ўрыўкі з «Марціна Ф'ера» X. Эрнандэса, творы Пабло Нэруды, Н. Гільена, Р. Гансалеса Туньёна. Чытанне паэмы Поля Элюара «Свабода» выклікала шырокі водгук у тагачасным грамадстве. Выступала як дэкламатарка перад масавай аўдыторыяй. Прымала ўдзел у вечарах, якія арганізоўваў Аргентынскі жаночы камуністычны саюз.

У 1932 годзе яна заснавала трупу камернага тэатра, а ў 1940-х гадах мела ўласную трупу, з якой ставіла класічныя творы, такія як «Жанчына з мора» Генрыка Ібсена«Berta Singerman, mucho más que una recitadora». La Verdad. 5 de mayo de 2018. . Uастралявала па Амерыцы і Еўропе і знялася ў Галівудзе ў іспанамоўным фільме «Nada más que una mujer» («Нічога больш, чым жанчына», 1934)Hollywood goes Latin: Spanish-language cinema in Los Angeles. International Federation of Film Archives. Congress (2017 : Los Angeles, California). ISBN 2-9600296-5-8. OCLC 1051669893.. У 1942 годзе яна знялася ў фільме Луіса Саслаўскага «Ceniza al viento» («Попел на вятры»). У 1960-х гадах яна знялася ў монаспектаклі «Сара Бернар» у тэатры «Адэон». Яе самым вядомым выступленнем стаў «La voix humaine» («Чалавечы голас») Жана Както, які многія лічаць лепшым у свеце. Працягвала выступаць з канцэртамі да сярэдзіны 1980-х гадоў.

У 1945 годзе яна атрымала Першую муніцыпальную прэмію як лепшая драматычная актрыса. Сярод шматлікіх іншых узнагарод, у 1967 годзе Casa de Cultura Americana ў Мексіцы ўзнагародзіла яе Амерыканскай прэміяй. У 1962 годзе яна апублікавала кнігу «Poesía universal: selección y repertorio de mi actividad artística» (Універсальная паэзія: выбар і рэпертуар маёй мастацкай дзейнасці). У 1981 годзе яна апублікавала свае мемуары «Mis dos vidas» (Два мае жыцці). У 1991 годзе яна атрымала прэмію Konex«Berta Singerman». www.fundacionkonex.org.. У апошнія гады свайго жыцця яна жыла ў доме састарэлых у Палерма (раён на поўначы Буэнас-Айрэса), дзе памерла 10 снежня 1998 года ва ўзросце 97 гадоў ад спынення сэрца.

Сястра — вядомая аргентынская акторка Паўліна Сінгерман (1911—1984), якая нарадзілася ўжо ў Буэнас-Айрэсе.

Крыніцы