Шмуіл Ражанскі (; 14 красавіка 1902, Варшава −19 лютага 1995, Буэнас-Айрэс) — яўрэйскі літаратуразнаўца, журналіст, выдавец, пісьменнік, педагог.

Біяграфія Нарадзіўся ў літвацкай сям’і. Атрымаў традыцыйную і сучасную адукацыю. Скончыў у 1912 годзе гімназію Кавальскага, дзе змагаўся за ідыш у асяродку асіміляванай моладзі. Жыў з 1922 ці 1923 года ў Буэнас-Айрэсе, вылучаўся вучонасцю сярод аргенцінскіх яўрэяў. З 1925 года настаўнік і дырэктар яўрэйскіх школ (на ідышы), у 1949—1973 гадах выкладчык Яўрэйскай настаўніцкай семінарыі, акадэміі. У ліпені 1923 года дэбютаваў на старонках газеты «Дзі прэсэ», вёў штодзённую калонку ў газеце «Дзі ідышэ цайтунг» (1928—1973), рэдагаваў «Сацыялістышэ блэтэр». Заснаваў і ўзначаліў аргенцінскую галіну навуковай арганізацыі YIVO — IWO, узначальваў аргенцінскі аддзел Яўрэйскага культурнага кангрэса і рад іншых устаноў. Быў знаёмы са многімі культурнымі дзеячамі, акцёрамі, пісьменнікамі, з Борхесам; дапамагаў з прыездам Качаргінскаму.

Аўтар мініяцюр, апавяданняў, эсэ, літаратуразнаўчых даследаванняў. Рэдагаваў яўрэйскія кнігі буэнас-айрэскага друку, напрыклад, творы Пінскага, Гордзіна, анталогію ахвяр нацызму. Напісаў на ідышы некалькі кніг і брашур, у тым ліку біяграфію Дзінезона (адзіную кнігу на гэтую тэму). Прыкметныя артыкулы «І. Л. Перац і яго цікавасць да Аргенціны», «„Яўрэйскія мелодыі“ аргенцінскага паэта з 1837 года», «Гісторыя газеты „Дэр юд“». Прысвяціў адну кнігу Сарм’ента і Хасэ Эрнандэсу. На тэмы яўрэйскай літаратуры часам пісаў па-іспанску.

Друкаваўся ў прэсе краіны (Буэнас-Айрэс, Расарыа) і замежжа, у выданнях Зэглен, Дорэм-афрыкэ, Дзі пэн, Фар гройс ун клейн, Аргенцінер ідышэ шрыфтн, Запісы даследчыкаў яўрэйскай літаратуры і прэсы (Нью-Ёрк, 1975, № 3)

Рэдактар і ўкладальнік кніжнай серыі «Шэдэўры яўрэйскай літаратуры», якая налічвае 100 тамоў на ідышы, кожны том з яго аб’ёмнай прадмовай (гады выдання 1957—1984).

Сям’я Эстар Ражанская — дачка, настаўніца ідыша (памерла ў 2024).

Спасылкі апавяданне Ражанскага «Compañeros de viaje». Stephen Sadow Rozhanski, Shmuel. Congress for Jewish Culture

Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Катэгорыя:Вучоныя паводле алфавіта Катэгорыя:Вучоныя Аргенціны Катэгорыя:Пісьменнікі Аргенціны Катэгорыя:Ідышамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Перакладчыкі на ідыш Катэгорыя:Журналісты Катэгорыя:Выдаўцы Катэгорыя:Педагогі