Афрыканскі ламанцін (Trichechus senegalensis), від роду Ламанцінаў сямейства Ламанцінавых. Жыве ў Заходняй Афрыцы — ад Сенегала да Анголы. Гэта адзіны від ламанцінаў, які жыве ў Старым свеце.

Таксаномія У 1795 годзе афрыканскі ламанцін быў афіцыйна прызнаны відам пад навуковай назвай Trichechus senegalensis натуралістам Іаганам Генрыхам Фрыдрыхам Лінкам. Падвідаў не мае. Нягледзячы на тое, што афрыканскія ламанціны жывуць як у прыбярэжных, так і ў ізаляваных унутраных водах, генетычныя сведчанні не паказалі значнай розніцы паміж гэтымі папуляцыямі.

Назва віду senegalensis азначае «Належыць да Сенегала», была нададзена ў сувязі яго месцам знаходжання.

Крыніцы

Катэгорыя:Сірэны Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1795 годзе