Дыгра́ф (ад двойчы + пішу) — спалучэнне дзвюх літар, што ўжываецца для абазначэння на пісьме пэўнага гука.

Прыклады Уласцівы кірыліцы, дзе дыграф ѹ абазначаў просты гук [у].

У помніках старабеларускай мовы XIV—XVII стагоддзяў ужываліся наступныя дыграфы: кг на месцы [г]: кгузикъ; іо — ё: ліонъ; хв — ф: Тимохвѣй; дж: дроджи; дз: дзедзіч.

Сучаснай беларускай мове ўласцівы дыграфы дз (для перадачы гукаў [z] і [z’]) і дж (гук [ž]): пэндзаль, дзяжа, саджаць.

Спалучэннямі з дзвюх літар перадаюцца ў некаторых заходнееўрапейскіх сістэмах пісьма зычныя гукі, блізкія да ўсходнеславянскіх [х], [ч], [ш] (нямецкі ch; польскія ch, cz, sz). Дыграфамі з’яўляюцца th, ch, sh, oo, qu у англійскай, ch — у французскай мовах.

Гл. таксама Дыфтонг Лігатура

Крыніцы

Катэгорыя:Дыграфы