Фрыдэрык Юзаф Обст (; , Чэхія — , Вільня) — манах-езуіт, мастак-манументаліст і станкавіст, які дзейнічаў у Вялікім Княстве Літоўскім. Адзін з майстроў ілюзорнага жывапісу і аказіянальных (часовых) дэкарацый у храмах Вялікага Княства Літоўскага ў сярэдзіне і другой палове XVIII стагоддзя.
Біяграфія і творчасць Паходзіў з Чэхіі. У 1739 годзе ўступіў у ордэн езуітаў у Вільні. Працаваў як мастак-манументаліст і станкавіст. Фрыдэрык Юзаф Обст узначальваў работу па размалёўцы і аднаўленні езуіцкіх касцёлаў і кляштараў на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага.
Ён шмат працаваў над аздабленнем віленскіх храмаў: выконваў працы ў касцёле Святога Казіміра (у 1741—1748 і 1753—1763 гадах; паводле іншых звестак у 1754—1757 гадах), а таксама ў касцёле Святых Янаў (1763—1767 і 1770—1772 гады). Акрамя таго, майстар ствараў насценныя роспісы і алтарныя карціны ў езуіцкіх рэзідэнцыях у Ілукшце (1748—1749), у Гародні (1749—1753) і ў Крожах (1768—1770, паводле іншых звестак 1770—1772).
У Гародні Обст працаваў разам з іншым езуітам чэшскага паходжання, мастаком Ігнацыем Дарэці. Магчыма, менавіта аднаму з іх належыць выяўленая рэстаўратарамі манаграма «B. (P?) I. D. P. 1752» на адной са сцэн у езуіцкім касцёле Святога Францыска Ксаверыя.
Мастак спецыялізаваўся на стварэнні ілюзорных (аптычных) алтароў і быў вядомы як выдатны аўтар праганых дэкарацый для ўрачыстасцей. У 1763 годзе Фрыдэрык Юзаф Обст стварыў велічны жалобны катафалк (castrum doloris) у Віленскім кафедральным саборы з нагоды пахавання караля польскага і вялікага князя літоўскага Аўгуста III. У 1764 годзе ён жа рабіў мастацкае аздабленне Гроба Гасподняга да Вялікай пятніцы ў віленскіх касцёлах Святога Рафала і Святога Казіміра.
Пасля скасавання ордэна езуітаў у 1773 годзе мастак заставаўся жыць у Вільні, дзе і памёр у 1778 годзе.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Нарадзіліся 26 студзеня Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1716 годзе Катэгорыя:Памерлі 2 кастрычніка Катэгорыя:Памерлі ў 1778 годзе Катэгорыя:Памерлі ў Вільні Катэгорыя:Мастакі Беларусі XVIII стагоддзя Катэгорыя:Мастакі-манументалісты Беларусі Катэгорыя:Мастакі Літвы XVIII стагоддзя Катэгорыя:Езуіты Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Постаці Гродна Катэгорыя:Мастакі-манументалісты Літвы Катэгорыя:Мастакі барока