Пасквіль — твор, у якім узводзіцца паклёп на якога-небудзь чалавека або грамадскую з'яву.

У пасквіле звычайна прыдумваюцца неіснуючыя заганы з мэтай скампраметаваць праціўніка, дапускаюцца абразлівыя выказванні, прадузятыя ацэнкі. Звычайна пасквілі выкарыстоўваюць рэакцыйныя колы, якія выступаюць супраць прагрэсіўных з'яў у грамадскім ці культурным жыцці або супраць перадавых пісьменнікаў. Стылістычна пасквіль імітуе форму літаратурнага жанру, але не з'яўляецца ім; разглядаецца як маральна-ідэалагічная катэгорыя. Часта форму пасквіля прымае твор, які першапачаткова задумваўся як памфлет.

Гісторыя

Назва «пасквіль» паходзіць ад імя рымскага башмачніка 15 стагоддзя Пасквіна (), аўтара з'едлівых і абразлівых эпіграм на высокапастаўленых асоб. У 1501 непадалёку ад яго дома была ўстаноўлена антычная скульптура, на якую вывешвалі злабадзённыя вершы, падобныя на тыя, якія пісаў Пасквіна (статуя атрымала назву pasguino — маленькі Пасквіна). Сатырычныя радкі, што вывешвалі на статую, пазней выдадзены пад назвай пасквіль. З цягам часу значэнне тэрміна «пасквіль» трансфармавалася і набыло сучаснае адценне: злоснае і наўмыснае абвінавачванне.

У залежнасці ад гістарычных, палітычных і ідэалагічных умоў вызначэнне пасквіля мянялася (напрыклад, у савецкі перыяд пасквільнымі лічыліся некаторыя творы М. Ляскова, В. Мандэльштама, А. Салжаніцына і інш.).

У паэтычнай форме пасквілі звычайна бытуюць ананімна.

У Беларусі

Пасквілі пісалі прадстаўнікі шавіністычна настроенай інтэлігенцыі на дэмакратычную беларускую літаратуру ў канцы XIX — пачатку XX ст. Прыкладам пасквіляў з'яўляюцца некаторыя артыкулы С. Будзінскага, М. Клімковіча, А. Кучара, выступленні Л. Бэндэ супраць Я. Купалы і Я. Коласа. Я. Купала адказваў на пасквілі вершамі "Ворагам Бацькаўшчыны", "Слугам алтарным" і інш.

Прыклады пасквіляў

кніга В. Менцэля «Нямецкая літаратура» (1827), у якой змешчаны паклёпніцкія выпады супраць Ф.Шылера, І.В.Гётэ кніга «Уступленне на прастол імператара Мікалая І» (1848), скіраваная супраць дзекабрыстаў «Цені на сонцы» А. Александровіча

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Літаратурная тэрміналогія