Слі́зістая абало́нка (, часта кажуць проста слізістая) — унутраная абалонка полых органаў, сазлучаных са знешнім асяроддзем. Слізістая абалонка пакрывае паверхню органаў дыхання, мачавой, палавой і стрававальнай сістэм, унутраныя паверхні вочных павек і ўнутраныя паверхні вушэй.
Назва паходзіць ад слова слізь (): большасць слізістых абалонак пакрытыя пластом слізі, вылучаемай сакраторнымі клеткамі эпітэлія (звычайна — фужэрападобнымі клеткамі).
Слізістая абалонка пастаянна ўвільгатняецца сліззю. Складаецца з трох слаёў: эпітэлію, злучальнай тканкі і мышачнай пласцінкі. Бывае гладкая або складкавая. Тканкавыя элементы слізістай абалонкі здольныя да рэгенерацыі.
Літаратура
Катэгорыя:Тканкі арганізма