Чварак (літ. куметын) — жылы будынак барачнага тыпу з чатырма кватэрамі, кожная з якіх мае асобны ўваход звонку. Уваходзіў у комплекс сядзібных або гаспадарчых пабудоў фальварку. Звычайна прызначаўся для сельскагаспадарчай прыслугі або сезонных сельскагаспадарчых рабочых.
Аналагічна іх называлі дваяк (дзве кватэры), шасцярак (шэсць кватэр) або васьмярак (восем кватэр).
Бібліяграфія
Witold Szolginia: Architektura. Warszawa: Sigma NOT, 1992, s. 37. ISBN 83-85001-89-1. Катэгорыя:Жылыя будынкі