Айя́ (, , ) — мыс на паўднёвым беразе Крыма, на паўднёвы ўсход ад Балаклавы, выступ берага даўжынёй 13 кіламетраў. Тэрыторыя падпарадкавана Балаклаўскаму раёну Севастопаля. Мыс Айя абмяжоўвае Паўднёвы бераг Крыма з захаду. Назва мыса паходзіць ад грэцкага слова «айос» ( — святы, — святая). Мяркуецца, што грэкі лічылі гэтыя мясціны святымі і хавалі тут сваіх продкаў.

Геалогія і геаграфія

Мыс уяўляе сабой адгор'е Галоўнай грады Крымскіх гор; мыс працягваецца да заснавання гары Куш-Кая. Найвышэйшая вяршыня на мысе Айя — скала Кокія-Кая-Баш ("блакітная скала") вышынёй . На ўсход ад мыса размешчана Ласпінская бухта, а за ёй мыс Ласпі ; на захадзе размешчаны невялікі заліў ля падножжа гор Аскеці і Прыгоннай, далей — мыс Георгія. Даліна, якая спускалася да іх, атрымала назву ўрочышча Аязьма. Скалы, якія складаюць мыс Айя, складзеныя верхнеюрскімі мармурападобнымі вапнякамі. Горныя схілы пакрытыя рэліктавымі міжземнаморскімі рэдкалессямі, у якіх вылучаецца чырванакніжны сунічнік дробнаплодны.

Наверсе мыса гіганцкая варонка, а ў ёй — маляўнічае пакрыццё з вялізных камянёў. Камяні розных колераў і адценняў: сінія, зялёныя, рудыя, у светлую палоску і цёмную крапінку.

У падставы мыса ёсць гроты. Частка мыса выкарыстоўвалася маракамі імператарскага Чарнаморскага флота Расіі для прыстрэлкі карабельнай зброі. Да гэтага часу на скалах захаваліся сляды ад удараў ядраў.

У літаратуры і мастацтве Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што мыс Айя — гэта і ёсць Крыўметапон, легендарны Баранні Лоб старажытнагрэцкіх і рымскіх географаў, галоўны арыенцір старажытных мараходаў на іх шляху да берагоў Таўрыды. Мыс намаляваны мастаком І. К. Айвазоўскім на карціне «Бура ў мыса Айя» (1875).

Гаспадарчае значэнне У раёне мыса Айя ў 1955—1956 гадах быў пабудаваны ракетны комплекс С-2 "Сопка" (аб'ект 100), пасля рэканструяваны пад пуск крылатых ракет. Мыс Айя ўваходзіць у ландшафтны заказнік "Мыс Айя".

Зноскі

Літаратура

Балаклава, мыс Айя, мыс Фиолент. Севастополь: Библекс, 2007. С. 108—112. ISBN 978-966-8231-95-7 Гриневецкий С. Р., Зонн И. С., Жильцов С. С. Черноморская энциклопедия. М.: Международные отношения, 2006. — с. 35. ISBN 5-7133-1273-9

Спасылкі

Катэгорыя:Балаклава Катэгорыя:Мысы Чорнага мора Катэгорыя:Геаграфія Крыма