Арабі́зм — слова, запазычанае з дыялектаў арабскіх народаў і літаратурнай арабскай мовы.

Невялікі пласт арабізмаў вядомы ў старабеларускай мове XVI—XVII стагоддзяў, куды яны трапілі пераважна праз пасрэдніцтва цюркскіх моў у выніку ваенных і эканамічных зносін славян з цюркамі: атлас (шаўковая тканіна), мула (у форме молла), кайданы, каран, султан і іншыя.

Некаторыя арабізмы ўвайшлі ў мовы многіх народаў свету: алкаголь, іслам, мумія, халіф і іншыя. У наш час арабізмы трапляюцца пераважна ў перакладах з арабскай мовы.

Крыніцы

Катэгорыя:Запазычанні Катэгорыя:Беларуская мова Катэгорыя:Арабская мова