Корфы (ням. von Korff) — старажытны остзейскі нямецкі род, які часткова іміграваў у Лівонію з Вестфаліі ў XV стагоддзі. Прадстаўнікі роду Корфаў рабілі вайсковыя і палітычныя кар'еры, займалі пасады і валодалі маёмасццю ў Свяшчэннай Рымскай імперыі, Лівонскай канфедэрацыі, Інфлянцкім княстве, ВКЛ, Расійскай імперыі, Прусіі.
Гісторыя
Сямейны герб паходзіць з Вестфаліі. Рыцар Генрык фон Керсекорф згадваецца ў пісьмовых крыніцах яшчэ ў 1241 годзе, а ў 1254 годзе ён ажаніўся з дачкой рыцара Фюхторфа і пераехаў у прымакі. Сям'і дагэтуль належыць замак Харкотэн (Schloss Harkotten) каля Мюнстэра. Сямейны герб з залатой лілеяй паходзіць з крыжовых паходаў XIII стагоддзя, калі ён, як мяркуецца, быў падараваны аднаму з Корфаў каралём Францыі Людовікам IX (1214–1270) за яго гераізм у бітве з сарацынамі.
Заснавальнікам курляндскай галіны роду Корфу быў рыцар Мікалай Корф (каля 1460–1524,верагодна, сын Германа фон Корфа Шмізінга, і Агнесе фон Беверн, праўнук Мікалая III фон Беверн) уступіў у Тэўтонскі ордэн і адправіўся ваяваць у Лівонію. За заслугі ў бітвах Лівонска-маскоўскай вайны магістр Лівонскага ордэна Бернд фон дэр Борх у 1483 годзе падарыў яму землі маёнтка Прыекульн ў курляндскай частцы ордэна. Там ён ажаніўся з Ганнай фон Патткуль (fon Pattkul) і заснаваў уласную сям'ю. У другой палове XV стагоддзя Мікалай Корф — — з'яўляецца ў Курляндыі сярод рыцараў Тэўтонскага ордэна. Вялікі магістр ордэна дараваў яму тытул Прэкульн у 1483 годзе. Ён быў жанаты на Ганне фон Паткул з роду Мох'ян.Яго сын Мікалай II Корф (каля 1500–1551) ажаніўся з Брыгітай фон Рэнэ (fon Roenne) і ў 1532 годзе стаў адным з падпісантаў Пагаднення аб Рэфармацыі паміж рыжскім архібіскупам Томасам Шёнкінгам і горадам Рыгай.
У 1585 годзе кароль Стэфан Баторы даў у трыманне замак Крыжборг (Кройцбург, Крустпілс) ротмістру інфлянцкіх кантынгентаў саюзных войску ВКЛ - Мікалаю III Корфу за ўдзел у Лівонскай вайне. Пасля шлюбу з Гертрудай фон Розен (* 1595) у яго нарадзілася трое сыноў, Крысціян II атрымаў у спадчыну Прэкульн, Мікалай IIІ (* 1585) — Кройцбург, а Вільгельм (* 1604) — Фёмен (Föhmen) у Літве. Яго нашчадкі захавалі вернасць Рэчы Паспалітай і ваявалі на яе баку як ротмістры рэйтараў у войнах са Швецыяй і Маскоўскай дзяржавай.
Узвышэнне роду адбылося пры уладальніку Крыжборга, Мікалаю IІІ Корфу (нар. 1585), быў удзельнікам польска-шведскай вайны, стаў сенатарам польска-літоўскага сейма ад Інфлянтаў, паслом у Даніі і Расеі(1634), а таксама намінальным Вендэнскім ваяводам (1643–1659) старастам Какенхузена, а таксама старастам Гесевічаў і Вобольнікаў. Яго сын Мікалай Корф (нар. 1615), пасля шлюбу з Ганнай Магдаленай фон Раппэ, таксама набыў маёнткі Ташы (Тэльс) і Ролава (Ролаф ) у Курляндыі і Бледаў (зараз Сасноўка) ва Усходняй Прусіі. Яго сын Мікалай Корф (нар. 1648), пасля шлюбу са сваёй стрыечнай сястрой Ганнай Даратэяй Корф, таксама дадаў да сваіх маёнткаў маёнтак Прыекульн, а яго сын Мікалай VI Корф (нар. 1682), пасля шлюбу з Канстанцінай Уршулай фон дэр Вален, таксама набыў маёнткі Нерэта і Залвес (Нерфт і Зальвэн). Гэтая галіна роду была актыўная у Курляндыі і Інфлянцкім ваяводстве Рэчы Паспалітай, але ў сваей шлюбнай палітыцы прадстаўнікі роду аддавалі перавагі немцам, а таму не інтэграваліся і не зрабілі ў ВКЛ і Польшчы вялікіх палітычных кар'ер. Мікалай VI стаў родапачынальнікам яшчэ трох ліній праз сваіх трох сыноў: Бенджаміна Крысціяна, Фрыдрыха Зігмунда і Мікалая Эрнста. Лінія Бенджаміна Крысціяна (1724–1748) спынілася са смерцю яго ўнука Германа (1773–1834). Фрыдрых Зыгмунд (1730–1797), уладар Брукена, Шонберга, Нерфта, Зальвена, Мемельгофа, Таньямена і Лаберэза, сярод іншых маёнткаў, і імперскі расійскі тайны саветнік, заснаваў галіну Брукен-Шонберг. Мікалай Эрнст (1734–1787), уладар усіх маёнткаў Крэйцбург і каралеўскі польскі камергер, заснаваў лінію Крэйцбургаў, якая захоўвала валоданне Крэйцбургам да 1920 года.
Ёган Альбрэхт фон Корф (1697–1766), сын Магнуса Эрнэста фон Корфа, уладальніка маёнтка Рэнге, стаў адным з фаварытаў Ганны Іванаўны, удавы герцага Курляндскага, і пераехаў у Расію разам з Эрнстам Ёганам Біронам. Там ён змог стаць паспяховым дыпламатам, грамадскім дзеячам эпохі Асветніцтва і прэзідэнтам Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук.Адзін з сыноў Мікалая VI Корфа з Прыекуле, Мікалай Фрыдрых фон Корф (1710–1766), уступіў у расійскую армію і ў 1740 годзе ажаніўся з графіняй Кацярынай Скаўронскай, блізкай сваячкай Кацярыны I і Лізаветы I. У выніку чаго ён змог стаць генерал-лейтэнантам расійскай арміі, яму было даручана назіраць за зняволеным Іванам VI, а ў 1762 годзе яго прызначылі генеральным дырэктарам расійскай паліцыі.
Сын Мікалая Корфа (нар. 1682), Фрыдрых Жыгімонт Корф (Фёдар Мікалаевіч Корф, 1730—1797), быў буйным землеўладальнікам у Земгаліі (маёнткі Брукна і Скайсткалне) і ў Селійскім рэгіёне (маёнткі Мемеле, Нерэта і Залвес). Ён быў рашучым абаронцам расійскіх інтарэсаў у той час, калі вырашалася пытанне аб будучым лёсе Курляндскага і Земгалійскага герцагства пасля падзелу Рэчы Паспалітай. Таму пасля ўключэння Курляндыі ў склад Расейскай імперыі у 1795 годзе ён быў адразу ж прызначаны тайным саветнікам расійскага двара і маршалкам Беларускай губерні. Яго другі сын, Мікалай Эрнэст Корф (1734—1787), быў камергерам польска-літоўскага двара і ўладальнікам маёнтка Кройцбург (Крустпілс). Ужо ў 1853 годзе ўся курляндская сям'я Корфаў атрымала тытул барона. Унук Фрыдрыха Зігмунда Корфа, Мадэст Корф (1800–1876), вучыўся ў Царскасельскім ліцэі разам з Пушкіным, стаў дзяржаўным дзеячам Расійскай імперыі і кіраўніком Імператарскай публічнай бібліятэкі, а ў 1872 годзе атрымаў тытул графа.
У Вестфаліі і Прусіі старэйшая галіна роду з часоў Сярэднявечча была шматлікай, захоўвала свае маёнткі, статус і жыве дагэтуль. Клеменс Аўгуст Фрайхер фон Корф, вядомы як Шмізінг, былы вялікі маршалак княства Кёльна і княства-біскупства Мюнстэра, паходзіў з галоўнай вестфальскай галіны роду. У 1816 годзе ён быў узведзены ў прускі тытул графа і заснаваў графскую лінію у Вестфаліі. Яго ўнук, граф Клеменс фон Корф, лорд Татэнхаўзен, стаў членам Каралеўскай прускай палаты лордаў і акруговым адміністратарам акругі Гале.
Прадстаўнікі роду Корфаў: Іаган Альбрэхт фон Корф (1697–1766) — дыпламат, прэзідэнт Пецярбургскай Акадэміі навук Мікалай Фрыдрых фон Корф (1710–1766) — рускі афіцэр Генрых Ульрых Казімір фон Корф (1765–1823), дзяржаўны дзеяч і дыпламат, прэзідэнт Судовай калегіі Відземе, Эстоніі і Фінляндыі, сенатар Расійскай імперыі, тайны саветнік Мадэст фон Корф (1800–1876) — расійскі дзяржаўны дзеяч Мікалай Петэрыс Паўлс фон Корф (1851–1908) — уладальнік замкавага маёнтка Крустпілс Петр Антон фон Корф (1787-1864) - прускі генерал-лейтынант Клеменс фон Корф (1791-1864) - прускі генерал Марыя Корф Шмісінг (нар. 1975-) - нямецкі генэтык Фрэя Графін фон Корф ген. Шмісінг-Керсенброк (нар. 1986) - нямецкая пісьменніца-фантаст (Jenseits der Zauberweiden, 2004; Die Reise nach Antaria, 2005)
Літаратура
Эрнст Генрых Кнешке: Neues allgemeines deutsches Adels-Lexicon . Bd. 5, Фрыдрых Фойгт, Лейпцыг 1864, S. 235f. Genealogisches Handbuch des Adels, Adelslexikon Band VI, Seite 424, Band 91 der Gesamtreihe, CA Starke Verlag, Limburg (Lahn) 1987, Катэгорыя:Остзейскае дваранства Катэгорыя:Інфлянцкая шляхта Катэгорыя:Інфлянты Катэгорыя:Курляндская шляхта