Канфлікт вакол Беларускай АЭСНаталья Макушина. Комментарий: Литва и Беларусь разошлись во взглядах на АЭС в Островце // Deutsche Welle, 28.07.2013 — спрэчкі, звязаныя з пабудовай атамнай электрастанцыяй у Беларусі, размешчанай у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці, за 40 км ад сталіцы Літвы Вільнюса.
Перадгісторыя Праект будаўніцтва Беларускай АЭС упершыню разглядаўся ў канцы 1960-х — пачатку 1970-х гадоўМонзуль В. Ю. Мирный атом в БССР // Беларуская думка № 1 2018 — С. 63—70.. Дадзенае пытанне ўздымалася і ў пачатку 1990-х. Нацыянальнай акадэміяй навук было вызначана больш за 70 патэнцыйных пляцовак для размяшчэння станцыіПочему белорусская АЭС разместится именно в Гродненской области // TUT.BY, 20.01.2009. У далейшым многія пляцоўкі адсеяліся па розных прычынах. У выніку, калі ў 2006 годзе да пытання аб будаўніцтве АЭС вярнуліся, было вызначана 4 магчымыя варыянты размяшчэння станцыі: Краснапалянская, Кукшынаўская, Верхнядзвінская і Астравецкая пляцоўкі. У снежні 2008 года ў якасці месца будаўніцтва вызначана апошняяБелорусскую атомную станцию построят в Островце.
Працы па выемцы грунту пачаліся ў 2011 годзе, а само будаўніцтва — вясной 2012 года. Значную дапамогу аказала Расія, якая дала краіне крэдыт і сваіх спецыялістаў.
Фізічны запуск першага блока АЭС адбыўся ў жніўні 2020 года. Афіцыйны запуск першага блока Беларускай АЭС адбыўся 7 лістапада з удзелам прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі. Ліцэнзія на камерцыйную эксплуатацыю першага энергаблока выдадзена ў чэрвені 2021 годаБелорусской АЭС выдана лицензия на эксплуатацию первого энергоблока // Информационное агентство БелТА.
Пазіцыі бакоў
За Яшчэ да будаўніцтва ўлады краіны меркавалі, што станцыя зможа акупіцца за кошт не толькі ўнутранага спажывання энергіі, але таксама экспарту за мяжу. За каля 19 гадоў аб’ект павінен цалкам акупіцца, пасля чаго ён пачне прыносіць рэальны прыбытак у рэспубліканскі бюджэт. Згодна з Міністэрству энергетыкі Рэспублікі Беларусь, праца АЭС дасць магчымасць вывесці да 2025 года каля 1 ГВт састарэлых магутнасцяў і, згодна з канцэпцыяй энергетычнай бяспекі Беларусі, да 2035 года на ЦЭЦ будзе вырабляцца 23,2 мільярда кілават-гадзін электраэнергіі (для параўнання, у 2020 годзе — 31,85 мільярда кілават-гадзін). Да будаўніцтва Беларусь вырабляла каля 38 мільярдаў кілават-гадзін, 95% электраэнергіі выпрацоўвалася з прыроднага газу, імпартаванага з Расіі.
Адначасова на фоне планаванага змяншэння спажывання газу чакалася скарачэнне выкіду вуглякіслага газу прыкладна на 10 мільёнаў тонАлексей Авдотин. Зачем Беларуси атомная станция: выгода от БелАЭС в цифрах // Аналитический портал RuBaltic.Ru, 3 апреля 2021. Былы віцэ-прэм’ер Рэспублікі Беларусь Уладзімір Сямашка ў свой час адзначаў, што залежнасць ад атамнага паліва будзе бяспечней нафтагазавай залежнасці. Таксама ўвод АЭС дазволіць адмовіцца ад выкарыстання самых неэфектыўных цеплавых электрастанцый«Теперь понятно». БелАЭС вот-вот запустят. Кто купит энергию и какие будут тарифы? // TUT.BY, 30 июня 2020.
На думку аналітыка Беларускага цэнтра стратэгічных даследаванняў Кацярыны Рэчыц, валоданне тэхналогіямі мірнага атама надасць дзяржаве вагу і ўплыў на сусветнай арэне. Беларусь можа пачаць атрымліваць перавагі на рэсурсным полі і цэлы комплекс разнастайных выгод. У прыватнасці, станцыя стане базай для больш актыўнага індустрыяльнага і навукова-кадравага развіцця эканомікі, сродкам стрымлівання змяненняў клімату. Праект варта разглядаць не толькі як значны крок у павышэнні энергетычнай і нацыянальнай бяспекі краіны, але і як драйвер развіцця дзяржавы ў самых разнастайных напрамкахВведение в эксплуатацию АЭС — шаг, ведущий к укреплению независимости Беларуси // СБ. Беларусь Сегодня, 13 ноября 2020.
Увод у эксплуатацыю атамнай электрастанцыі і паступовае рэфармаванне АЭС Беларусі можа прывесці да прыкметных змен і транспартнай сістэмы краіны. Вытворчасць атамнай энергіі, кошт якой у 1,5-2 разы танней у параўнанні з цеплавымі станцыямі, дазволіць значна знізіць спажыванне паліўна-энергетычных рэсурсаў чыгуначным транспартам і павялічыць маршрутную хуткасць руху грузавых і пасажырскіх цягнікоў. Калі на 2019 год сабекошт вытворчасці электраэнергіі ў рамках аб’яднанай энергетычнай сістэмы Беларусі вагаецца ў межах ад 10 да 11,5 цэнта за кВт/г, то пры поўнай загрузцы БелАЭС агульны сабекошт электраэнергіі можа знізіцца да 9 цэнтаў за кВт/г. Такім чынам, адбудзецца паступовае патанненне электраэнергіі да 15% не толькі для жыхароў краіны, але і для ўсяго прамысловага комплексу і чыгуначнай сістэмыДенис Ивановский. Какую выгоду принесет БелАЭС белорусам и почему Литва против? // Аналитический портал RuBaltic.Ru, 17 июля 2019.
Супраць Праціўнікі БелАЭС падзяляюць меркаванне аб тым, што яе існаванне стварае пагрозу для людзей і для навакольнага асяроддзя: здабыча, перапрацоўка і транспарціроўка ўрану цягнуць за сабой рызыку для здароўя людзей і наносяць шкоду экалогіі; акрамя гэтага, вельмі востра стаіць пытанне распаўсюджвання ядзернай зброі, а таксама застаецца нявырашанай праблема захоўвання радыеактыўных адкідаў. Таксама праблемным пытаннем стала акупнасць станцыі, з прычыны таго, што Літоўская Рэспубліка сабатуе экспарт энергіі ў краіны ЕўрасаюзаЮрий Шейко. Литва против БелАЭС, или Нужна ли кому-то электроэнергия из Беларуси // Deutsche Welle, 7 ноября 2020.
Як пісалася ў апазіцыйных беларускіх СМІ, якія спасылаліся на некаторых экспертаў, абраная пляцоўка для будаўніцтва атамнай станцыі непрымальная, бо побач з АЭС знаходзіцца разлом зямной кары, дзе ў 1909 годзе нібыта быў зарэгістраваны самы моцны землятрус на тэрыторыі краіны. Пад сумнеў ставілася і надзейнасць усёй сістэмы і канструкцыі станцыі, паколькі пры будаўніцтве дапушчаныя шэраг парушэнняў, адбылося некалькі няштатных сітуацый. Усё гэта стварае пагрозу аварыйнай сітуацыі, што можа прывесці да паўтарэння Чарнобыльскай катастрофы 1986 года. Гэтым разам пад удар трапіць значная частка Беларусі і Літвы, у тым ліку ВільнюсРаймундас Лопата. Чернобыль — можем повторить? Почему только что построенная БелАЭС опасна и экономически невыгодна // The Insider, 7 августа 2020.
У снежні 2021 года журналісты-следчыя са спасылкай на Кіберпартызан заявілі аб атрыманні дакументаў, дзе былі выяўлены 18 тысяч недахопаў першага энергаблока станцыі (на лістапад 2021 года пяць тысяч з іх не былі ліквідаваныя, а ў снежні таго ж года абноўлены спіс утрымліваў тры тысячы заўваг).
На думку прафесара Інстытута міжнародных адносін і палітычных навук Віленскага ўніверсітэта Раймундаса Лапата, беларускія і расійскія ўлады праз АЭС імкнуцца не даць Літве выйсці з электрычнага кальца БРЭЛЛ, дазволіўшы ёй і іншым краінам Балтыі далучыцца да кантынентальнай еўрапейскай сістэмы. Для Літвы сам удзел у БРЭЛЛ па сутнасці з’яўляецца парушэннем Канстытуцыі краіны, дзе прапісана: «... ніколі і ні пад якім выглядам не далучацца да любых новаствораных на аснове былога СССР палітычных, ваенных, эканамічных ці іншых саюзаў альбо садружнасці дзяржаў». З яго пункту гледжання, Расія энэргетычную залежнасць з лёгкасцю ператварае ў інструмент палітычнай залежнасці, які рана ці позна становіцца зброяй у гібрыдных войнах за дамінаванне на постсавецкай прасторы.
Развіццё падзей Выступленні беларускай грамадскасці 26 красавіка ў Мінску праходзіць штогадовая акцыя «Чарнобыльскі шлях», у 2008 годзе ў ёй прыняло ўдзел каля дзвюх тысяч чалавек. Удзельнікі акцыі разгарнулі расцяжкі «Атамная энергія — гэта тупік» і «Мы супраць ядзернага рэактара» і скандавалі лозунг «Атам мірным не бывае!». Шэсце прайшло па традыцыйным маршруце ад Акадэміі навук да плошчы БангалорАдарья ГУШТЫН Как менялся «Чернобыльский шлях». 1996—2014 // naviny.by.
26 красавіка 2009 года ля Акадэміі навук пачалася новая акцыя. Там перад тысячай мітынгоўцаў выступалі лідары апазіцыі, яны ўспаміналі ахвяр Чарнобыльскай катастрофы, казалі пра тое, што ўлады хаваюць наступствы аварыі, выступалі супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі. Дэманстранты трымалі ў руках транспаранты: «Мы супраць ядзернага реактара», «Альтэрнатыва ёсць», «Не заводу ядахімікатаў за 25 км ад Мінска» і іншыя плакаты. Каля Чарнобыльскай капліцы 400 чалавек правялі жалобны мітынг. Удзельнікі мітынгу памаліліся за ўсіх ахвяраў Чарнобыля і тых, хто жыве на забруджаных тэрыторыях. Акцыя завяршылася выкананнем гімна «Магутны Божа» і прайшла без затрыманняў.
26 красавіка 2011 года 500 чалавек сабралася ў парку Дружбы народаў. Падчас мітынгу яго ўдзельнікі прынялі тры рэзалюцыі. Трэцяя рэзалюцыя тычылася недапушчэння будаўніцтва АЭС у Беларусі. Мітынг завяршыўся малітвай ля Чарнобыльскай капліцы.
26 красавіка 2012 года мітынгоўцы сабраліся ля Акадэміі навук. Калона пачала рух да плошчы Бангалор. Па шляху на мітынгоўцаў напалі невядомыя, зламалі дрэўкі двух сцягоў, якія прынеслі ЛГБТ-актывісты, і папрасілі прадстаўнікоў секс-меншасцяў перайсці з сярэдзіны калоны ў яе хвост. У парку Дружбы народаў адбыўся мітынг, пасля чаго ўдзельнікі акцыі ўсклалі кветкі да Чарнобыльскай капліцы. «Чарнобыльскі шлях-2012» прайшоў пад знакам патрабавання адмены будаўніцтва Астравецкай АЭС і вызвалення палітвязняў. Пасля акцыі было затрымана 40 чалавек.
26 красавіка 2016 года ў Мінску прайшоў чарговы мітынг — увечары мітынгоўцы сабраліся каля кінатэатра «Кастрычнік», адкуль яны ішлі да плошчы Бангалор. Пратэстоўцы скандавалі: «Жыве Беларусь!», «Не АЭС у Беларусі!» і «Атам мірным не бывае», неслі плакаты з надпісамі супраць будаўніцтва Беларускай АЭС. Ля месца правядзення мітынгу — Чарнобыльскай капліцы, супрацоўнікі АМАПу даглядалі тых, хто прыходзіў; большасць удзельнікаў акцыі адмовілася праходзіць дагляд, мітынг скончыўся ля міліцэйскіх пунктаў пропускуВ Минске пройдет Чернобыльский шлях . TUT.BY проведет прямую трансляцию.
Выступленні Літвы 7 мая 2010 года Міністэрства навакольнага асяроддзя Літвы распаўсюдзіла афіцыйную пазіцыю па беларускай АЭС. Па заяве літоўскага боку, «патрабаванні міжнароднай канвенцыі Эспаа не выкананы».
Па словах прэм’ер-міністра Літоўскай Рэспублікі Андруса Кубілюса, не завершаны даследаванні ўздзеяння на навакольнае асяроддзе запланаваных АЭС у Беларусі і Калінінградскай вобласці, а таму Літва будзе змагацца супраць атамных электрастанцый праз Еўрапейскі Саюз і АБСЕ. Прапанова Літвы (правесці выпрабаванні на надзейнасць усіх АЭС у Еўрапейскім Саюзе і за яго межамі) была адобрана Еўрапейскім Саветам
16 жніўня 2012 года спікер Літоўскага Сейма Ірэна Дзягутэне заявіла, што ўзняла пытанне перад спікерамі парламентаў краін Прыбалтыкі і Паўночных краін аб неабходнасці абмежавання пакупак электраэнергіі з Балтыйскай і Беларускай АЭС.
15 чэрвеня 2017 года ў Сейме прыняты закон «Аб прызнанні небяспечнай атамнай электрастанцыі ў Астравецкім раёне Рэспублікі Беларусь, якая ўяўляе пагрозу для нацыянальнай бяспекі, навакольнага асяроддзя і здароўя насельніцтва Літоўскай Рэспублікі».
Увесну 2019 года літоўскі прэм’ер-міністр Саўлюс Скверняліс заклікаў ператварыць БелАЭС у электрастанцыю, якая працуе на газе. Беларусь адхіліла гэтую прапанову}.
Імпарт беларускай электраэнергіі Літва яшчэ з 2016 года збіралася блакаваць імпарт электраэнергіі з Беларусі і спрабавала дамовіцца аб нядопуску электраэнергіі з БелАЭС Латвіяй, Эстоніяй, Польшчай і Фінляндыяй, але гэтую ініцыятыву падтрымала толькі Польша.
Паводле паведамлення міністра энергетыкі Беларусі Уладзіміра Патупчыка, «экспарт электраэнергіі ў Літву ў 2017 годзе склаў 146,5 млн кВт·г, а толькі ў 1 квартале 2018 г. — ужо 381,9 млн кВт·г», таму ў Мінску палічылі абсурднымі заявы літоўскага боку аб байкоце паставак электраэнэргіі з беларускай АЭС.