Джордж Орд (, —) — амерыканскі заолаг і арнітолаг.
Біяграфія Бацька Орда займаўся вытворчасцю вяровак, і Орд далучыўся да сямейнага бізнэсу і працягваў справу бацькі пасля яго смерці ў 1806 годзе. У 1829 годзе ён пакінуў бізнэс, каб прысвяціць больш часу навуцы.
У 1815 годзе Орд стаў членам Акадэміі прыродазнаўчых навук Філадэльфіі, а праз два гады стаў членам Амерыканскага філасофскага таварыства. Ён атрымаў некалькі асобнікаў жывёл для апісання з экспедыцыі Льюіса і Кларка (1804—1806), уключаючы мядзведзя грызлі (Ursus arctos horribilis) і віларога (Antilocapra americana).
Орд быў сябрам і калегам шатландскага паэта і натураліста Аляксандра Вільсана (1766—1813), якога ён суправаджаў у шэрагу яго паездках. Пасля смерці Вільсана ён скончыў восьмы і дзевяты тамы сачынення Вільсана «American Ornithology» (1808-32). У 1828 годзе ён выдаў біяграфію Вільсана. Затым ён апублікаваў біяграфіі прыродазнаўцаў Томаса Сэя (1834) і Шарля Аляксандра Лесюёра (1849). Ён дапамагаў таксама ў дадатку слоўніка Сэмюэла Джонсана (1709—1784) «Dictionary of the English Language» (1755) і ў першым выпуску слоўніка Ноа Уэбстэра (1758—1843) «An American Dictionary of the English Language» (1828).
Ён пахаваны ў Філадэльфіі недалёка ад Вільсана на царкоўных могілках Глорыя Дэй.
Катэгорыя:Арнітолагі ЗША Катэгорыя:Заолагі ЗША