Ясін Бі (, пры нараджэнні Дантэ Тэрэл Сміт — ; 11 снежня 1973, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі акцёр і музыка-рэпер, больш вядомы пад сцэнічным псеўданімам Mos Def ().

Кар'ера Сваю кар'еру рэпера Мос Дэф пачаў у гурце Urban Thermo Dynamics, запісаўшы альбомы разам з і . Разам з Талібам Квэлі ён заснаваў сцэнічны дуэт і выпусціў аднайменны альбом у 1998 годзе. У канцы 1990-х гадоў ён быў адным з вядучых музыкаў андэграўнднага хіп-хопа (па рэйтынгу Rawkus Records). Як сольны выканаўца запісаў альбомы Black on Both Sides у 1999 годзе, The New Danger у 2004, True Magic у 2006 і The Ecstatic у 2009.

Хаця першапачатковае сваё прызнанне ён атрымаў за музычную дзейнасць, з пачатку 2000-х гадоў яго экранныя працы зрабілі яго адным з нямногіх рэпераў, якія атрымалі станоўчыя водгукі крытыкаў за свае акцёрскія працы. Напрыклад, у 2004 годзе ён зняўся ў фільмах і Дровасек, у 2005 годзе — у , у 2006 зняўся ў галоўнай ролі ў фільме , у 2008 — . Зняўся ў ролі брата Сэма ў серыяла Дэксцер (2011). Мос Дэф таксама прымаў актыўны ўдзел у розных палітычных і сацыяльных кампаніях.

Асабістае жыццё Мос Дэф з'яўляецца нованавернутым мусульманінам . Хоць яго бацька быў спачатку сябрам арганізацыі «», а затым актыўным членам суполкі імама Варыта Дын Махамеда, Мос Дэф не адчуў уплыву ісламу да 13 гадоў. У 19 гадоў прыняў сімвал дэкларацыі мусульманскай веры — шахаду . Ён сябруе з іншымі мусульманскімі рэперамі, у тым ліку з і .

Ажаніўся з Марыяй Епес у 1996 годзе. Падаў на развод з Епес у 2006 годзе. Былая пара трапіла ў загалоўкі газет, калі Йепес падала ў суд з-за парушэння абавязацельстваў па аліментах. У артыста шасцёра дзяцей ад чатырох жанчын.

Яго маці Шэран Сміт, вядомая па мянушцы «Умі», актыўна ўдзельнічала ў жыцці сына, кіруючы часткай яго кар'еры. Яна таксама з'яўляецца і аўтарам кнігі «Ззяй сваім святлом: працоўны сшытак па жыццёвых навыках», у якой падрабязна распавяла пра свой досвед маці-адзіночкі.

Дыскаграфія

Альбомы

(1999) (2004) True Magic (2006) The Ecstatic (2009) Yasiin Bey Presents (TBA)

Сумесныя

Mos Def & Talib Kweli are Black Star (1998) (сумесна з Талібам Квалі) OMFGOD (2013) (сумесна з ) TBA (2014) (сумесна з )

Крыніцы

Катэгорыя:Рэперы ЗША Катэгорыя:Акцёры ЗША Катэгорыя:Акцёры паводле алфавіта Катэгорыя:Кампазітары ЗША Катэгорыя:Кампазітары паводле алфавіта Катэгорыя:Спевакі і спявачкі ЗША Катэгорыя:Спевакі і спявачкі паводле алфавіта Катэгорыя:Музыканты паводле алфавіта Катэгорыя:Нарадзіліся ў Брукліне Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікіданых Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1973 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся 11 снежня