«Знакі» () — амерыканскі фантастычны трылер 2002 года рэжысёра М. Найта Ш’ямалана. Галоўныя ролі выканалі Мэл Гібсан, Хаакін Фенікс, Чэры Джонс, Роры Калкін і Эбігейл Брэслін.
Прэм’ера фільма адбылася 29 ліпеня 2002 года. У амерыканскім пракаце фільм сабраў 228 млн. долараў, у астатнім свеце — яшчэ 180 млн. Такім чынам, пры бюджэце ў 72 млн. долараў фільм сабраў 408 мільёнаў.
Сюжэт Дзеянне фільма адбываецца ў мястэчку , акруга (штат Пенсільванія), што за 60 кіламетраў ад Філадэльфіі. Тут жыве сям’я былога святара Грэма Хеса (Мэл Гібсан). У яго фермерскай гаспадарцы вялікае поле кукурузы, гаспадарчыя пабудовы і вялікі двухпавярховы дом, дзе жыве сам Грэм, яго малодшы брат, былы бейсбаліст Мэрыл (Хаакін Фенікс), а таксама двое дзяцей святара — сын Морган (Роры Калкін) і маленькая дачка Бо (Эбігейл Брэслін). Жонка Грэма, Калін (Патрыцыя Кэлембер), некалькі гадоў таму патрапіла ў аварыю і загінула — яе незнарок збіў на дарозе жыхар іхняга мястэчка Рэй Рэдзі (М. Найт Ш’ямалан). Пасля гэтага выпадку Грэм Хес зняў з сябе сутану і не жадаў больш быць святым айцом.
Аднаго ранку Грэм Хес знаходзіць на сваім полі велізарныя ідэальна роўныя 500-футавыя . У той жа дзень каля іх дома пачынаюць адбывацца розныя дзіўныя здарэнні. Дваровы сабака раптам становіцца агрэсіўным; аднойчы ноччу Грэм і Мэрыл бачаць кагосьці, хто з лёгкасцю заскоквае на дах іх высокага дома. Браты выклікаюць паліцыю, але афіцэр Кэралайн Паскі (Чэры Джонс) таксама не можа патлумачыць, што адбываецца. Неўзабаве па тэлебачанні пачынаюць перадаваць сенсацыйныя матэрыялы пра ўзніклыя па ўсім свеце велізарныя кругі на палях. Паведамляецца таксама, што ў небе амерыканскага штата Нью-Мексіка з’явілася мноства агнёў. Наступнымі днямі такія ж агні бачаць у самых розных кутках планеты. У Бразіліі аматарскай відэакамерай зняты іншапланецянін.
Рэй — той самы, хто быў вінаваты ў смерці Калін — збягаючы з горада, паведамляе Грэму, што здолеў зачыніць аднаго з прышэльцаў у сваёй кладоўцы, акрамя таго ён дзеліцца здагадкай, што бяспечней за ўсё трымацца бліжэй да вадаёмаў, да якіх прышэльцы чамусьці не набліжаюцца. Вярнуўшыся дадому, Грэм прапануе сям’і прыслухацца да гэтай тэорыі і адправіцца да возера. Не сустрэўшы падтрымкі, Грэм прапануе падрыхтаваць дом да абароны. Хэсы забіваюць вокны і дзверы дошкамі. Уначы перастаюць працаваць радыёстанцыі і тэлестудыі, у двары пачынае выць, а затым рэзка змаўкае сабака. Пасля таго як прышэльцы пачынаюць штурм жылля, члены сям’і спрабуюць забарыкадзіравацца ў падвале. Уначы ў Моргана пачынаецца прыступ астмы, аднак шлях да лекаў застаецца заблакаваным.
Раніцай Мэрыл гаворыць Грэму, што мяркуючы па паведамленнях з радыё, большая частка прышэльцаў пакінула Зямлю. Мяркуючы па ўсім, людзі знайшлі эфектыўны сродак для барацьбы з імі. Пакінуўшы падвал, браты спрабуюць дапамагчы Моргану спыніць прыступу, але раптам у пакоі аказваецца іншапланетная істота, якая, схапіўшы хлопчыка, пачынае вылучаць яму ў нос атрутны газ. Успомніўшы словы сваёй жонкі перад смерцю, Грэм паўтарае іх брату: «Махні бітай». Мэрыл падбірае са сцяны біту і пачынае збіваць істоту. У працэсе барацьбы на істоту пачынаюць пралівацца шклянкі з вадой. Тэорыя Рэя пацвярджаецца, бо кантакт з вадой аказваецца для істоты смяротным. Перамогшы прышэльца, Грэм нарэшце ратуе сына, укалоўшы яму патрэбны прэпарат.
Аказваецца, што прыступ хваробы дапамог хлопчыку выжыць, бо ён не мог удыхнуць атруту. Астма хлопчыка была не адзіным «знакам». Так, вада на месцы сутычкі з іншапланецянінам апынулася дзякуючы навязлівай ідэі Бо аб тым, што ў вадзе, якую яна п’е, жывуць амёбы або бактэрыі. Таму па ўсім доме стаялі шклянкі з вадой, з якіх пачынала піць дзяўчынка. У сваю чаргу, бойка Мэрыла з іншапланецянінам пачалася з удару бітай, якая вісела ў пакоі на сцяне разам з памятнай таблічкай аб рэкордным удары Мэрыла ў адным з матчаў; а пасля аўтакатастрофы, паміраючы, жонка сказала Грэму: «Скажы Мэрылу, каб махнуў бітай».
Праз некаторы час пасля асноўных падзей Грэм зноў пачынае хадзіць у адзенні святога айца. Тое, што адбылося, аднавіла ў ім веру ў Бога.
Акцёрскі склад
Узнагароды Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 3 кінаўзнагародамі і яшчэ 34 намінацыямі.
Крыніцы
Спасылкі
Знакі на сайце «mnight.com» Знакі на сайце «mnightfans.com»
Катэгорыя:Фільмы ЗША 2002 года Катэгорыя:Навукова-фантастычныя фільмы 2002 года Катэгорыя:Фільмы-трылеры 2002 года Катэгорыя:Навукова-фантастычныя фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы-трылеры ЗША Катэгорыя:Фільмы пра ўварванне прышэльцаў Катэгорыя:Фільмы пра святароў Катэгорыя:Фільмы М. Найта Ш’ямалана Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Джэймс Ньютан Ховард Катэгорыя:Фільмы кампаніі Touchstone Pictures