Бярэзінская панарама — беларуская раённая дзяржаўная газета, якая выдаецца ў Бярэзінскім раёне. Мае свой сайт і праграму радыёвяшчання.
Гісторыя выдання Газета пачала выдавацца пад назвай «Калгаснік» у 1931 г. Назву неўзабаве змянілі на «За сацыялістычную жывёлагадоўлю», потым на «Сцяг Леніна». У 1942 г. выдавалася падпольна спачатку пад назвай «Чырвоны партызан», потым зноў — «Сцяг Леніна». У сярэдзіне 1980-х гг. газета дасягнула піку па тыражы (7333 экзэмпляры), а ў 1990-я гг. перыядычнасць яе выхаду скарацілася з трох нумароў на тыдзень да двух. У 2003 г. змяніла назву на цяперашнюю. У 2009 г. завяла сайт berezino.by. Доўгі час выдавалася на беларускай мове, але цяпер амаль выключна на рускай.
Вядомыя супрацоўнікі Васіль Конанавіч Аўдзюшын (адказны рэдактар, 1932 г.) Барыс Флоравіч Манцэвіч (журналіст)
Бярэзінскі час З 1960 г. пры газеце «Сцяг Леніна» было створана радыёвяшчанне. 31 снежня 2009 г. Мінінфарм рэгіструе радыёпраграму «Бярэзінскае раённае радыёвяшчанне» ў Дзяржаўным рэестры сродкаў массавай інфармацыі за № 130Бярэзінскі час // СМІ Беларусі. Праграма дзейнічае пад назвай «Бярэзінскі час» і выходзіць двойчы на тыдзень на хвалі 105,5 FM у дыяпазоне вяшчання радыё «Мінская хваля» па аўторках і пятніцах з 6.15 да 6.30 раніцы. Праграма ідзе на беларускай мовеАрхіў праграмы «Бярэзінскі час» за 2016-17 гг..
Цікавыя факты Да 2 лістапада 1931 г. газета выдавалася з дапамогай шклаграфа. У выданні газеты за 13 сакавіка 1986 г. была надрукавана старонка «Гарызонты Чарнобыльшчыны», а неўзабаве адбылася Чарнобыльская катастрофа. У нумары за 16 жніўня 1987 г. быў апублікаваны матэрыял «Зямля знаходзіць сапраўднага гаспадара», аўтарам якога з’яўляўся тагачасны дырэктар саўгаса «Гарадзец» Шклоўскага раёна Аляксандр Лукашэнка.
Узнагароды 2015: Газета адзначана дыпломам у намінацыі «Лепшы творчы праект журналістаў рэгіянальных СМІ і шматтыражных газет» за праект «Скажам дзякуй ветэранам». 2017: Перамога ў намінацыі «Лепшае асвятленне дзіцяча-юнацкай тэматыкі»Определены победители конкурса среди СМИ Минщины: «Да новых перамог» и сайт Клецкого райисполкома — в числе лидеров .
Крыніцы
Спасылкі Сайт газеты Старонка на Аднакласніках Старонка УКантакце Facebook Instagram Telegram TikTok Архіў праграмы «Бярэзінскі час» за 2016-17 гг. Катэгорыя:Газеты Беларусі Катэгорыя:Бярэзінскі раён